Гэта жыхар Віцебска Максім Каранькоў і лепяльчанін Міхаіл Чумакоў, асуджаныя да «хіміі» паводле арт. 369 Крымінальнага Кодэкса за абразу прадстаўнікоў улады. Абодва зараз адбываюць пакаранні: Каранькоў у Мінску (ПУАТ -55), Чумакоў у Гродне (ПУАТ-24). Суд над віцяблянінам адбыўся 1 снежня 2021 года ў судзе Кастрычніцкага раёна (суддзя Сняжана Кіндзеева). Жыхара Лепеле асудзіў ў мясцовым райсудзе суддзя Дзмітрый Васюк, вырак быў агучаны 25 лютага 2022 года.

Апублікавана ў Палітвязьні

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пакарала штрафам у памеры 1000 рублёў настаўніцу міёрскай сярэдняй школы №2 Вольгу Нарэйку.

Апублікавана ў Суд

Акадэмік, пракуроры, суддзі, гендырэктары — шмат вядомых людзей прайшлі праз «Віцьбу-3». «Свабода» расказвае пра «ўзорна-паказальную» калонію, дзе цяпер адбываюць пакаранне 140 палітвязняў. Як адбылось так, што элітная калонія для былых чыноўнікаў і сілавікоў ператвараецца ў палітычную турму?

Апублікавана ў Палітвязьні