З 31 студзеня па 24 лютага ў Віцебскім рэгіёне будзе праходзіць перадвыбарчая агітацыя. Але ўжо зараз, у парушэнне выбарчага закону, некаторыя прэтэндэнты на крэсла дэпутата пачалі сваю агітацыйную кампанію ў СМІ. Першым у Віцебску выпадкам ускоснай агітацыі стала інтэрв'ю вайсковага камісара Віцебскай вобласці Руслана Шкодзіна, які збіраецца стаць дэпутатам у Палату прадстаўнікоў па Віцебскай-Чыгуначнай № 19 выбарчай акрузе. Інтэрв'ю з'явілася ў суботу, 20 студзеня, на сайце дзяржаўнага СМІ газеце "Віцьбічы", якое за суткі праглядзела больш за 1500 патэнцыйных выбаршчыкаў.

Апублікавана ў Выбары

Справу Барыса Казельскага 12 студзеня разбірала суддзя наваполацкага гарсуда Зінаіда Балаболава. Паводле судовай пастановы, 22 снежня мінулага года жыхар Наваполацка парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Парушэнне палягала ў тым, што мужчына набраў нумар 102 і сказаў дзяжурнаму, які ўзяў слухаўку, «Слава Украіне». Суддзя вырашыла, што шляхам «публічнага ажыццяўлення званка» Казельскі «правёў несанкцыянаванае пікетаванне без дазволу Наваполацкага гарвыканкама, выказваючы свае грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы». І, паводле арт. 24.23 КаАП, мае быць арыштаваным на 15 сутак.

Апублікавана ў Суд

Мэта відавочная: пераканаць людзей, што адзіны гарант мірнага існавання – гэта Аляксандр Лукашэнка, і што толькі наяўныя ўладныя структуры могуць утрымаць Беларусь ад уцягвання ў баявыя дзеянні. Але пра небяспеку з боку «НАТА і яго саюзнікаў» трэба памятаць штохвіліны, і «кожны чалавек павінны зрабіць усё магчымае для ўзмацнення абароназдольнасці краіны». Працытаваныя словы належаць Валяр'яну Мацкевічу, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане. Абласная газета «Витебские вести» надрукавала ягонае меркаванне адносна цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Апублікавана ў Дзяржава