Пра гэта гаворыцца на сайце Глыбоцкага райвыканкама. Там была размешчаная навіна пра Адзіны дзень інфармавання, які  прайшоў у Глыбоцкім раёне  20 студзеня. Тэма студзеньскага дня інфармавання была: прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі, навукова-тэхналагічная бяспека.

Апублікавана ў Дзяржава

У Віцебску працягваецца «асвета» мясцовых жыхароў сталічнымі прапагандыстамі. Гэтым разам у актавай залі ААТ «Лотос» сабралі кіраўнікоў раённых адміністрацыі і так званы «ідэалагічны актыў» Першамайскага раёну для сустрэчы са старшынём праўлення ЗАТ «Второй национальный телеканал» Маратам Маркавым. Вектар размовы быў скіраваны на падмацаванне тэзы пра высокі ўзровень добрабыту ў сучаснай Беларусі ў супрацьвагу іншым краінам свету, дзе, па словах прапагандыста, «галадуюць каля 350 млн чалавек і каля 50 млн знаходзяцца на мяжы галоднай смерці». Марат Маркаў падкрэсліў, што небяспека страціць паспяховую стабільнасць абрынулася на на Беларусь у 2020г, і што падзеі ва Украіне павінны стаць урокам для беларускіх грамадзянаў.

Апублікавана ў Дзяржава

Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу супраць 26-гадовага хлопца, які зняў на відэа эшалон вайсковай тэхнікі. Пасля таго, як гэтае відэа з’явілася ў інтэрнэце, жыхара Оршы затрымалі за садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці, і паводле ч.1 арт.361-4 Крымінальнага Кодэксу яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Пра гэты інцыдэнт, не называючы імя фігуранта крымінальнай справы, паведаміла дзяржаўная віцебская гарадская газета «Віцьбічы», надрукаваўшы нататку афіцыйнай прадстаўніцы УСК па Віцебскай вобласці Аксаны Лазько.

Апублікавана ў Суд