Яшчэ 3-4 гады таму на праблему рэкламавання інтэрнэт-крамаў па продажы наркатычных рэчываў звяртала ўвагу мясцовая неабыякавая грамадскасць. Актывісты пісалі заявы ў міліцыю і СМІ, патрабавалі, каб камунальныя службы замалявалі надпісы са спасылкамі на адпаведныя Тэлеграм-каналы, аднак належнай увагі з боку адказных структур так і не дачакаліся. «Наркатычныя графіці» па-ранейшаму сустракаюцца ў Віцебску і буйных райцэнтрах вобласці ледзь не на кожным кроку. І ледзьве не штодня ў рэгіёне судзяць падлеткаў, якія паквапіліся на лёгкія грошы ды пагадзіліся стаць распаўсюднікамі наркотыкаў…

Апублікавана ў Дзяржава

Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж 14 чэрвеня наведаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка. Ён паведаміў, што падрыхтаваныя змяненні і дапаўненні ў выбарчы закон, згодна з якім пачынаючы з 2024 года будуць выбірацца дэпутаты ўсіх узроўняў, а таксама і кіраўнік дзяржавы. 

Апублікавана ў Выбары

Выконваючага абавязкі старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу Максіма Пазнякова затрымалі ранкам 17 траўня каля дзіцячага садку, куды лідар недзяржаўнага прафсаюзу адводзіў сваіх дзяцей. Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным, якія пад’ехалі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў. Праз два дні ў Наваполацкім судзе прайшоў судовы працэс, дзе Максім Пазнякоў быў прызнаны вінаватым у незаконным пікетаванні за «аватаркі» у Фэйсбуку.

Апублікавана ў Правы працоўных