Ён быў затрыманы 19 красавіка ў Полацку, дома ў прафсаюзнага лідара правялі ператрус забралі ўсе прадметы ў нацыянальных колерах і бел-чырвона-белыя сцягі, старыя нататнікі, дакументы, якія тычацца дзейнасці СПБ і «пярвічкі» незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно», а таксама кампутары і мабільны тэлефон. Нічога з гэтай маёмасці гаспадару пакуль не вярнулі.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У сярэдзіне сакавіка ў гарадскім пасёлку Расоны асудзілі Мікалая Машарскага, якога прызналі вінаватым у закліках да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Суд над ім прайшоў, пакуль мужчына знаходзіўся ў Расіі. Рашэнне суддзі пра арышт на 20 сутак Машарскі атрымаў праз паведамленне ў Viber. Праз дзень пасля вяртання ў Беларусь Мікалая затрымалі дома пяцёра сілавікоў у бронекамізэльках. Увесь арышт ён адбываў у віцебскім ізалятары, дзе для арыштаваных паводле «народных» артыкулаў створаны адмысловыя ўмовы. Былы арыштант распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, пра збіванне адміністрацыяй «непалітычных» за пратэст і пра тое, як улады Расонаў пераследваюць ягоную сям'ю з палітычных матываў.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма