Віцебская вобласць – трэцяя ў краіне па колькасці выпадкаў пераследу за нацыянальную сімволіку
Бела-чырвона-белы сцяг зрабіўся галоўным сімвалам акцый пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году, сілавы гвалт за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі працягваецца і зараз. Па выніках 2021 году, у Менску за выкарыстанне сімволікі ў нацыянальных колерах былі асуджаны 139 чалавек, У Менскай вобласці – 51, у Віцебскай – 39, у Гомельскай -30, у Берасцейскай – 28, у Магілеўскай -11. Вынікі і асаблівасці судовых справаў прааналізаваў Беларускі ПЭН.
У хуткім часе Камітэт ААН па правах чалавека разглядзіць скаргу віцебскага грамадскага актывіста
5 красавіка Камітэт паведаміў грамадзянскаму актывісту з Віцебску Мікалаю Качурцу аб тым, што яго паведамленне аб парушэнні правоў з боку беларускай дзяржавы прымальна для разгляду Камітэтам па сутнасці. "Ваша паведамленне лічыцца працэсуальна гатовым для прыняцця Камітэтам рашэння аб прымальнасці і па сутнасці" - напісаў у афіцыйным дакуменце кіраўнік Сектара дагавораў аб правах чалавека Ібрагім Салама. Гэта азначае, што ў вялікай верагоднасцю Мікалай зможа абараніць сябе ад самавольства ўлад.
За абразу пракурора жыхара Дуброўна пакаралі «хатняй хіміяй» і штрафам
Судом Дубровенскага раёну быў вынесены прысуд паводле арт. 369 КК («Знявага прадстаўніка ўлады») у дачыненні 40-гадовага мясцовага жыхара Юрыя Свіцына. Па версіі следства, ён абразіў пракурора Дубровенскага раёну Міхаіла Пацеева. Суд прызначыў пакаранне абвінавачанаму ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і штрафам у 2900 рублёў.
За графіці 21-гадовую віцяблянку пакаралі вялізным штрафам
Напрыканцы чэрвеня 2021 году ў аддзел унутраных справаў Кастрычніцкага раёну Віцебску паступіла заява ад дырэктара аднаго з дзяржпрадпрыемстваў аб тым, што невядомы залатой фарбай нанёс надпісы ў грамадскім месцы. Міліцыянты вывучылі запісы з камер відэаназірання і ўстанавілі, што гэта зрабіла 21-гадовая жыхарка Віцебску. У дачыненні яе завялі крымінальную справу. Ці мелі надпісы пратэставы характар, не паведамляецца.
У Віцебскай вобласці тры дзясяткі інфармацыйных рэсурсаў ужо прызнаныя экстрэмісцкімі
Ад пачатку 2021 году раённымі судамі Віцебскай вобласці 29 тэлеграм-чатаў, груп і каналаў пратэставага зместу былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Аднак на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі не пазначана, за якія канкрэтныя публікацыі суддзі вынеслі рашэнні аб прызнанні таго ці іншага матэрыялу экстрэмісцкім.
“Усё па шаблёну”. Трох віцяблян аштрафавалі на 102 рублі кожнага за фота на Дзень Волі
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 11 красавіка разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненьні Міколы Качурца і братоў Уладзімера і Яраслава Кійко. Тры розныя судзьдзі сінхронна пакаралі кожнага з актывістаў штрафам у памеры 4 базавых велічыняў – за фатаграфаваньне зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Судовая статыстыка за 2018 год: 0,2% апраўданых, 0,3% адмененых рашэньняў…
У 2018 годзе ў раённыя і гарадзкія суды Віцебскай вобласьці паступілі на разгляд 5147 крымінальных справаў, 21163 грамадзянскіх і 50100 справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Журналіста Віталя Скрыля аштрафавалі на 637 рублёў: “незаконны выраб прадукцыі СМІ”
Два дні спатрэбілася судзьдзі Міхаілу Зубені, каб аштрафаваць віцебскага журналіста-фрылянсэра Віталя Скрыля на 25 базавых велічынь за парушэньне заканадаўства аб СМІ. Яго прызналі вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ (ч.2 арт.22.9 КаАП).
Віцебскі аблсуд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача
Журналіст спрабаваў аспрэчыць пастанову Глыбоцкага раённага суду ад 22 сьнежня мінулага году. Тады судзьдзя Людміла Вашчанка аштрафавала яго на 25 базавых велічыняў, што складае 612,5 беларускіх рублёў.
Улады заклалі ў абласны бюджэт 1 млн. рублёў штрафаў – удвая больш, чым летась
Паводле рашэньня аблсавету “Аб абласным бюджэце на 2019 год” ад 20 сьнежня 2018 года, улады мяркуюць спагнаць сёлета з грамадзян у абласны бюджэт 953 тыс. 904 рублі штрафаў.