Грамадзкія актывісты зь вёскі Суйкава Віцебскага раёну сустрэліся з начальнікам упраўленьня ЖКГ аблвыканкаму Юрыем Дзядзёлам і намесьнікам старшыні Віцебскага райвыканкаму па будаўніцтве Аляксеем Героевым. Сустрэча адбывалася 4 сьнежня ў аблвыканкаме. Размова ішла пра пэрспэктыву завяршэньня будаўніцтва водаправоду ў вёсцы.

На пачатку лістапада жыхары Віцебску зьвярнуліся да гарадзкіх уладаў з просьбай акультурыць Парк культуры чыгуначнікаў. Прасілі адрамантаваць дарожкі, усталяваць арэлі на дзіцячых пляцоўках, рэканструяваць небясьпечную лаўку на беразе стаўка. 30 лістапада быў атрыманы адказ.

Пасьля навучаньня ў менскім БНТУ віцяблянін Артур Сядлуха вярнуўся ў родны горад і заўважыў, што жыцьцё ў раёне яго дзяцінства – пасёлку Тарным – не зьмянілася. Адчуваўся дыскамфорт. Малады інжынэр і вэб-распрацоўшчык ня зьбег ад праблем у цэнтар гораду, а паспрабаваў зьмяніць жыцьцёвае асяродзьдзе да лепшага – для сябе і для людзей…

Вуліца Камарова зусім невялікая, на ёй усяго каля 20-ці дамоў. Палова дарогі ўяўляе сабою даволі круты ўхіл. Штогод дарогу пасыпаюць жвірам, дажджавая вада змывае жвіровае пакрыцьцё, і на ім утвараюцца вялікія вымоіны, небясьпечныя для аўтатранспарту. Апошнія дні ідуць зацяжныя восеньскія дажджы.

Некалькі разоў на дзень жыхары віцебскага мікрараёну ДСК вымушаныя пераадольваць своеасаблівую паласу перашкод, якую ўяўляе сабой ходнік на скрыжаваньні вуліц Горкага і Сацыялістычнай. Вузкі, няроўны, пабіты калдобінамі. Перад самым аўтобусным прыпынкам упінаецца ў слуп. Трэба сыходзіць на праезную частку…