Віцебскія праваабаронцы выдалі «Шэрую кнігу-2020»
Выйшла з друку «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2020 году. Аб’ём кнігі складае 157 старонак, на якіх распавядаецца пра 185 выпадкаў парушэння ўладамі правоў жыхароў вобласці. Аўтары выдання падрыхтавалі таксама электронную версію кнігі, якую размясцілі ў інтэрнэце (спампаваць можна тут), так што азнаёміцца з яе зместам і пры жаданні надрукаваць можа кожны ахвотны.
Стань на абарону праваабаронцаў! Падпішы петыцыю за вызваленне «вясноўцаў»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў гэтым годзе адсвяткаваў 25-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі. І за сваю мірную праваабарончую дзейнасць цяпер за кратамі знаходзіцца сем «вясноўцаў». Падпішы петыцыю за іх вызваленне!
У Кіеве беларускія і ўкраінскія праваабаронцы абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў Беларусі і азначылі планы супрацы
27-28 лістапада ў Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускіх і ўкраінскіх праваабарончых арганізацый. На форуме былі выпрацаваныя прынцыпы камунікацыі праваабаронцаў дзвюх краін, знойдзеныя аптымальныя спосабы павышэння эфектыўнасці адстойвання правоў і свабод чалавека ў Беларусі, абмеркаваныя планы ўзаемадзеяння з міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі і інстытутамі.
Аршанскага актывіста Ігара Казмерчака дапыталі ў «справе «Вясны»
19 кастрычніка следчы камітэт дапытаў аршанскага праваабаронцу і рэдактара парталу Orsha.eu Ігара Казмерчака. Са словаў актывіста, яго дапытвалі ў якасці сведкі ў «справе праваабарончага цэнтру «Вясна». Вярнулі банкаўскія карткі, адабраныя падчас колішніх ператрусаў.
Праваабаронца Левінаў лічыць, што на яго ўчынілі замах. Суд падтрымаў ягоную скаргу
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 4 кастрычніка разгледзелі скаргу праваабаронцы Паўла Левінава на пастанову мясцовага ўчастковага інспектара аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы ў сувязі з замахам на жыццё. Левінаў прасіў скасаваць пастанову і прызначыць дадатковыя праверкі. Ён мяркуе, што супрацоўнікі міліцыі працавалі кепска і не захацелі расследаваць факт замаху на ягонае жыццё. Суддзя Наталля Карабліна і пракурор Вольга Мірошнікава падтрымалі довады праваабаронцы.