Спецыяльная дакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой новы даклад на 53-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ). Яна адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі "катастрафічная і толькі пагаршаецца". 

26 красавіка 1996 года - дзень нараджэння Праваабарончага цэнтру "Вясна". У гэты дзень быў жорстка разагнаны мірны марш "Чарнобыльскі шлях". Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, у той час дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, аб'яднаўся са сваімі паплечнікамі, каб дапамагчы затрыманым дэманстрантам. Так зьявілася "Вясна". Сёння прадстаўнікі міжнароднай супольнасці віншуюць сяброў арганізацыі са святам і патрабуюць вызвалення палітвязняў вясноўцаў.

25 сакавіка 2023 года ўступіў у сілу Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», які чарговы раз за апошні год пашырыць сферу прымянення смяротнага пакарання. Згодна з дапаўненнямі ў артыкул 356 Крымінальнага кодэкса прадугледжваецца магчымасць прымяняць смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве, здзейсненую службовай асобай, якая займае адказнае становішча, службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца.

Адпаведнае рашэнне 6 сакавіка прыняў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску. У той самы дзень берасцейскі суд Ленінскага раёну прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй праваабарончы сайт «Берасцейская вясна».

Пасля таго як суд у Мінску вынес знішчальны прысуд беларускаму праваабаронцу і Нобэлеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, які атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі, эксперты ААН заклікалі міжнародную супольнасць нястомна дабівацца праўды і справядлівасці для ўсіх ахвяр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Адпаведная заява была апублікавана на сайце ААН.