Віцебскія праваабаронцы атрымалі дваццаты ліст ад палітзьняволенага Жамчужнага. У ім палітвязень выказаў сваё стаўленьне да праведзеных выбараў і распавёў пра ўмовы ўтрыманьня ў пэнітэнцыярных установах краіны.

Вось ужо больш як год мінуў з часу вынясеньня прысуду палітвязьню Міхаілу Жамчужнаму. Адбываючы прызначанае судом пакараньне ў папраўчай калёніі №14, Міхаіл Ігаравіч не спыняе сувязяў з калегамі-праваабаронцамі, актыўна абараняе свае правы і законныя інтарэсы.

Спагнаньне было вынесенае Міхаілу Жамчужнаму 21 ліпеня, у выніку якога ён пазбаўлены кароткатэрміновага спатканьня. Сам палітвязень расцэньвае яго як правакацыю і спосаб ціску на яго.

У чарговым лісьце віцебскім праваабаронцам палітвязень Міхаіл Жамчужны паведаміў пра цяжкасьці вядзеньня ліставаньня з калегамі-праваабаронцамі. Усе факты зьнікненьня лістоў пацьверджаныя дакумэнтальна, і цяпер ён мяркуе з дапамогай адваката апратэставаць парушэньне яго права на ліставаньне ў пракуратуры і ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў па Менску і Менскай вобласьці.

Пасьля двухмесячнага перапынку віцебскія праваабаронцы атрымалі доўгачаканы ліст ад прызнанага грамадзкасьцю палітвязьнем праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага.