Калі ў кастрычніку 2016 году стваралася каманда, мелі на мэце пераадолець агульны кілямэтраж экватару (40 тыс. км з гакам). Але менш як за год прабеглі ажно 43 тыс. км і пайшлі на другі заход вакол сьвету. Было б і болей, але камандзе бракуе адмысловых бегавых вазкоў для асаблівых дзетак-анёлаў.

Цягам двух дзён, з 17 па 18 траўня, у Віцебску ў Лядовым палацы праходзіў маштабны міжнародны інтэграцыйны форум «Даступная праца i занятасьць для людзей з інваліднасьцю», які адбываўся ў межах «тыдня даступнасьці».

Урачыстае адкрыцьцё клюбнага дому «Крылы надзеі» адбылося 1 лютага на базе Тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва Першамайскага раёну Віцебску. У імпрэзе ўзялі ўдзел чальцы клюбнага дому, прадстаўнікі псыхіятрычнай службы гораду, чыноўнікі, дзелавыя партнэры, валянтэры і неабыякавыя людзі.

У Віцебску ў межах адукацыйнага курсу «Павышэньне арганізацыйнага патэнцыялу арганізацыяў і ініцыятыўных груп, якія разьвіваюць спэцыяльныя паслугі ў мясцовай супольнасьці» прайшоў трэнінг, прысьвечаны тэме стварэньня партнэрскай сеткі (нэтворкінгу) і тэме незалежнага пражываньня людзей з інваліднасьцю.

Інваліды павінны вучыцца разам са здаровымі дзецьмі ў звычайных школах. У гэтым перакананая слабавідушчая Юлія Ардынава.