Трагедыя, якая напаткала сям’ю вядомага сярод нацыянальна арыентаваных беларусаў прадпрымальніка зь Бешанковічаў Уладзімера Рамановіча, не пакінула абыякавымі грамадзкасьць. Людзі пералічвалі на заяўленыя рахункі грошы і прапаноўвалі іншыя віды дапамогі. А мясцовая ўлада выдзеліла 50 кубамэтраў лесу на корані. А ў нядзелю, 3 сьнежня, усе запрашаліся на талаку...

На пачатку лістапада жыхары Віцебску зьвярнуліся да гарадзкіх уладаў з просьбай акультурыць Парк культуры чыгуначнікаў. Прасілі адрамантаваць дарожкі, усталяваць арэлі на дзіцячых пляцоўках, рэканструяваць небясьпечную лаўку на беразе стаўка. 30 лістапада быў атрыманы адказ.

Справаздачна-выбарная канфэрэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшла 27 лістапада ў абласным цэнтры. У працы канфэрэнцыі ўзяў удзел генэральны сакратар БСДП Мечыслаў Грыб.

Арт-праект pARTisan сумесна з паблікам “Маладое кіно” зладзілі ў Віцебску паказ дакумэнтальных стужак маладых рэжысэраў з Украіны і Беларусі. “Ленінапад” Сьвятланы Шымко выклікаў вострую дыскусію. А дэбютны фільм віцяблянкі Вольгі Прусак “БЕЛ-79” атрымаў захапляльныя водгукі. Кінапрагляд адбыўся ў віцебскім арт-цэнтры VZAP.

Пасьля навучаньня ў менскім БНТУ віцяблянін Артур Сядлуха вярнуўся ў родны горад і заўважыў, што жыцьцё ў раёне яго дзяцінства – пасёлку Тарным – не зьмянілася. Адчуваўся дыскамфорт. Малады інжынэр і вэб-распрацоўшчык ня зьбег ад праблем у цэнтар гораду, а паспрабаваў зьмяніць жыцьцёвае асяродзьдзе да лепшага – для сябе і для людзей…

Мітынг з гэтай нагоды адбыўся 29 лістапада ў сувязі з прыездам у Глыбокае надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алона Шогама.

У кастрычніку намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Віцебскай вобласьці складала ўсяго 710 рублёў 10 капеек, або каля 355 даляраў ЗША.

8 лістапада з 39-гадовым дырэктарам КУП «ЖКГ г. Полацку» Андрэем Сідзюком, які таксама зьяўляецца дэпутатам Полацкага райсавету, скасавалі кантракт з дыскрэдытацыйных абставінаў. 

На заяўку актывістаў АГП у Мёрах атрыманая адмова, пікет «Стоп дзедаўшчына – у войску і краіне!» улады правесьці не дазволілі. Патлумачылі гэта адсутнасьцю дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі і ЖКГ.

Форум рэгіянальнага разьвіцьця, арганізаваны грамадзкай кампаніяй “Гавары праўду”, сабраў 139 удзельнікаў з большасьці рэгіёнаў Віцебскай вобласьці. Мерапрыемства адбылося 25 лістапада. У яго межах прайшлі тры панэльныя дыскусіі па актуальных для Віцебшчыны сацыяльна-эканамічных праблемах.