Аддзел прымусовага выкананьня Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску ад 24 красавіка распачаў у дачыненьні да віцебскага актывіста Пятра Іванова выканаўчае справаводзтва. Судовыя выканаўцы мерацца спагнаць з Іванова больш за дзьве тысячы рублёў штрафу, прысуджанага яму Кастрычніцкім судом у студзені 2018 году.

Акцыі ў падтрымку вязьня Алега Сянцова, які з 14 траўня галадае ў расейскай папраўчай калёніі «Белы мядзьведзь» у горадзе Лабытнангі (Ямала-Нянецкая аўтаномная акруга), праходзяць 1 і 2 чэрвеня ва ўсім сьвеце. Не засталіся ўбаку і жыхары Віцебску.

Яшчэ чацьвёра нашых землякоў атрымалі нядаўна тытул “Праведнікі Сьвету”. Гэтае ганаровае званьне было нададзена пасьмяротна колішнім жыхарам вёсцы Машкіна (пад Заронавам) Назару і Ганьне Кузьміным, а таксама іх дзецям Аксане і Фёдару. Пра гэта “Віцебскай вясьне” паведаміў унук Назара і Ганны віцяблянін Вадзім Кузьмін.

Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч правёў 27 траўня чарговую сустрэчу з прадстаўнікамі ўсходняй Віцебшчыны. Абмен думкамі і наладжваньне рэгулярнай камунікацыі паміж кіраўніцтвам і рэгіянальнымі актывістамі – важны элемэнт зваротнай сувязі.

Аршанец Раман Кузьмянкоў пачаў штотыдзень выходзіць на адзіночныя пікеты. На сваім другім пікеце 21 траўня ён ізноў стаяў з самаробным плякатам «Па 500 тут няма» – вядзецца пра калісьці абяцаныя заробкі беларусам у 500 даляраў на месяц.

Поўная ізаляцыя, якая была створаная адміністрацыяй папраўчай калёніі №9 (г. Горкі) у адносінах да Міхаіла Жамчужнага, нарэшце прарваная: ліст ад палітвязьня атрымала праваабаронца Тацяна Равяка.

Надоечы лекар-псыхіятар Ігар Пастноў, вядомы сваёй крытыкай мясцовых уладаў, разьмясьціў у сеціве шэраг эмацыйных тэкстаў і відэазваротаў, у якіх паведаміў, што супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа. Паводле Пастнова, 18 траўня ў ягонай кватэры прайшоў ператрус, а ён сам быў апытаны сьледчымі адносна датычнасьці да выдаваньня дзяржаўных сакрэтаў, якія могуць нанесьці шкоду Рэспубліцы Беларусь.

Вінцук Вячорка, адзін з распрацоўшчыкаў сучаснай вэрсіі беларускага клясычнага правапісу і вядомы беларускі мовазнаўца, а таксама журналіст, правёў у Эўрапейскім клюбе прэзэнтацыю сваёй новай кнігі «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі».

Аўтары пэтыцыі аб перайменаваньні Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна і наданьні ёй імя Францішка Скарыны атрымалі адказ з галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы аблвыканкаму. Чыноўнікі палічылі гэтую “прапанову на дадзены момант немэтазгоднай”.

Віцебскі прадпрымальнік Анар Іваноў распачаў галадоўку 19 траўня, патрабуючы, каб улады  пацьвердзілі ягонае права ўласнасьці на памяшканьне, якое арандуе ўжо 20 гадоў. Патрабуе таксама зьмяніць вокны, празь якія ледзь не здарылася трагедыя.