Год таму ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Летува-Беларусь», якую фінансуе Эўразьвяз, быў абвешчаны першы конкурс праектных прапановаў дзеля пасьпяховага партнэрства арганізацыяў трох краін. Вынікі конкурсу, апублікаваныя надоечы, расчаравалі некамэрцыйныя арганізацыі (НКА): сярод атрымальнікаў грантаў Эўразьвязу іх няма, падтрыманыя былі толькі праекты з удзелам уладаў.

Логавішча Віталіка падобнае да вялікай двухспальнай ляжанкі. 31-гадовы гаспадар – постаць калярытная. Прыязны, таварыскі чалавек, але ягоны век можна пазнаць толькі па вачох, бо ўвесь твар хаваецца за пышнай шавялюрай і доўгай барадой. Вочы жывыя і наіўныя. Віталік сьцьвярджае, што жыве ў лесе на ўскрайку гораду ўжо каля 5 гадоў.

Гарадзкі камітэт віцебскай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” зьвяртаўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску па дазвол на мітынг у гонар стогадовага юбілею рэвалюцыі.

Хто даў асабісты загад прыбраць з мастацкай выставы ў Віцебску інсталяцыю пад назовам “Дванаццаць нажоў у сьпіну рэвалюцыі” – невядома. Але, верагодна, без умяшаньня ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму тут не абышлося.

У віцебскім арт-бары «Торвальд» прайшла імпрэза пад сымбалічнай назвай «Добрая нагода», асноўнай мэтай якой было пазнаёміць паміж сабой актыўных людзей гораду, каб у далейшым яны пачалі сумесную дзейнасьць па рэалізацыі праектаў.

Згодна са статыстычнымі дадзенымі, якія апублікаваў да Сусьветнага дня мужчын (4 лістапада) Мінстат, сярэдні ўзрост мужчын на Віцебшчыне сягае 38,6 гадоў. Гэта найвышэйшы паказьнік у Беларусі сярод рэгіёнаў. Самае маладое мужчынскае насельніцтва – у Менску. Сярэдні век мужчын-менчукоў складае 35,8 гадоў.

2 лістапада грамадзкія актывісты наведалі могілкі і месцы пахаваньняў у Віцебскім раёне, дзе знайшлі вечны спачын іхныя аднадумцы і грамадзяне, што сталі ахвярамі сталінскага рэжыму. Традыцыю запачаткаваў дзесяць гадоў таму Барыс Хамайда, калі ў першую гадавіну сьмерці свайго сябра, вядомага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанкі наведаў у гэты дзень ягоную магілу.

3 лістапада судовая калегія абласнога суду адмяніла вырак Чыгуначнага райсуду гораду Віцебску ад 7 верасьня ў дачыненьні да жыхаркі Санкт-Пецярбургу Вольгі Сьцяпанавай, якая страціла дзіця падчас родаў у хатніх умовах.

У Польшчы, ва Ўкраіне, Летуве шматлікія помнікі Леніну ўжо скінутыя з пастамэнтаў. Зрынутыя і забытыя. У Беларусі ж правадыр пралетарыяту працягвае весьці рэй у гарадзкой архітэктуры і тапаніміцы, пацьвярджаючы камуністычны лёзунг “жывейшы за ўсіх жывых”. Але ўявіце сабе, што заўтра вы прачняцеся, а пастамэнт на плошчы Леніна ў Віцебску пусты. Што адчуеце?..