Аўтар ідэі, сябра партыі БНФ Аляксандар Ільінец, зьбірае дакумэнты для рэгістрацыі аб’яднаньня “Прамэтэй”. Устаноўчы сход арганізацыі аднадумцы ўжо правялі і цяпер вызначаюцца з канкрэтнымі накірункамі працы.

Малочна-таварная фэрма ў Сеньненскім раёне дагэтуль не дабудаваная па віне генпадрадчыка, паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю. Аршанскі міжрайаддзел фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Віцебскай вобласьці выявіў факты злоўжываньняў службовымі паўнамоцтвамі з боку дырэктара дзяржаўнага будаўнічага прадпрыемства.

Віцебская вобласьць зьяўляецца аўтсайдэрам паводле ўзроўню фінансавай дысцыпліны сярод рэгіёнаў Беларусі. Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на паседжаньні калегіі КДК.

Заяўку на акцыю ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну падаваў доктар Ігар Пастноў. Ён паспрабаваў выканаць усе патрабаваньні, рэглямэнтаваныя рашэньнем гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”, але дазволу так і не атрымаў.

Як паведаміў журналіст Зьміцер Лупач, у межах штогадовага фэстывалю каталіцкіх фільмаў “Magnificat”, што праходзіць у Глыбокім, была арганізаваная паездка для журналістаў. Аднак нягледзячы на папярэднюю акрэдытацыю ў старшыні фэстывалю Зьмітру Лупачу не дазволілі разам зь іншымі журналістамі наведаць вёску Івесь.

Па выніках першага паўгодзьдзя колькасьць стратных арганізацыяў Віцебшчыны ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам папярэдняга году вырасла практычна ўдвая. За I паўгодзьдзе 2014 году стратнымі былі 169 арганізацыяў, або 16,0% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за I паўгодзьдзе 2013 году - 91 арганізацыя, або 8,6%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Больш за 50 службовых асоб Віцебскай вобласьці прыцягнутыя да адказнасьці за неналежную працу са зваротамі грамадзян, паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб зваротах грамадзян Ірына Таўтын.

Пасьля працоўнай зьмены работнікі ААТ «Полацак-Шкловалакно» змушаныя былі мыцца вадой з мазутам, распавёў старшыня пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў. Паводле слоў рабочых, аказалася, што ва ўстаноўцы падагрэву вады адбылася ўцечка гаручага мазуту, які трапіў у гарачую ваду. Аднак выказваць абурэньне з прычыны здарэньня рабочыя не гатовыя.

Некалькі сяброў руху «За свабоду» і партыі БНФ прайшлі па Віцебску з жоўта-блакітным украінскім сьцягам. Іхны маршрут распачаўся ад помніку князю Альгерду і завяршыўся ля крыжа Эўфрасіньні Полацкай на ўзьбярэжжы Дзьвіны каля Ўсьпенскага сабору.

Заяўку накіраваў Нацыянальны аргкамітэт па сьвяткаваньні юбілею Бітвы пад Воршай. Згодна з апублікаванай у заяўцы інфармацыі, аргкамітэт прапануе сьвяткаваньні ў Аршанскім раёне зладзіць 6 верасьня (у найбліжэйшую да 8 верасьня суботу). Папярэдне мяркуецца, што ў сьвяткаваньнях возьмуць удзел каля 450 чалавек.