Падчас чарговага візіту ў выбарчую акругу дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Віктар  Азаронак, былы намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама і разам з тым дзядзька адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка, у лепельскіх крамах правёў маніторынг цэн. Піша сайт lepel-kraj.by.

30 траўня 2024 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях законапраект “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Але гэтая амністыя пройдзе без вызвалення палітычных вязняў.

Ва ўстановах адукацыі Віцебскай вобласці, у тым ліку і Шаркаўшчынскім раёне, пачалі працу аздараўленчыя летнікі з дзённым знаходжаннем дзяцей.

Аляксандр - журналіст незалежных СМІ і грамадскі дзеяч, да ягоных блізкіх прыходзяць з ператрусамі, а нядаўна ён быў уключаны ў «экстрэмісцкі спіс» МУС. Яму ўдалося выехаць ва Украіну, пасля вайны - у Польшчу, і пасля тэрміновай рэлакацыі яго здароўе пагоршылася. Урачы паставілі страшны дыягназ: некроз галоўкі тазасцегнавых суставаў. Мужчына прыкаваны да інваліднай каляскі, і адзінае лячэнне - поўная замена суставаў. Падтрымку трэба дасылаць сюды.

Структура з няяснымі задачамі і невыразнымі паўнамоцтвамі правяла першае пасяджэнне. Тэмай было заяўлена «фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі насельніцтва Аршанскага раёна па пытаннях патрыятызму і захавання  гістарычнай памяці». На першую сустрэчу запрасілі старшыняў Віцебскага аблвыканкама і Аршанскага райвыканкама, прадстаўнікоў праўладных грамадскіх арганізацый, а таксама «неабыякавых жыхароў раёна». Колькі такіх было, і хто персанальна трапіў у гэтую катэгорыю, застаецца загадкай.

На канец 2023-га ў Віцебскім рэгіёне працавала 5682 урача-спецыяліста (26,8% мужчыны і 73,2% жанчыны) і 14902 сярэдніх медыцынскіх работнікаў (4,0% мужчыны і 96,0% жанчыны). Аднак на 1 лютага 2024 г. у вобласці было адкрыта 646 вакансій для лекараў-спецыялістаў, г.зн. недахоп медыкаў з вышэйшай адукацыяй адстае ад неабходнай колькасці не менш як на 10%.

З пачатку бягучага года ў межах Віцебскай вобласці, работнікі міліцыі выявілі больш за дзе сотні парушэнняў міграцыйнага заканадаўства. У адносінах да замежных грамадзян, якія парушылі закон, улады прынялі адміністрацыйныя і крымінальныя меры пакарання. 

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Ігар Белавус 16 красавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу (ч.1 арт.435 КК) прыгаварыў студэнта расейскага ВНУ Дзмітрыя Кукушкіна да аднаго года пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам у 1 год, абавязаў яго выканаць грамадска карысныя работы ў аб'ёме 50 гадзін і выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў суме 1600 рублёў.

Тры жыхары Віцебскай вобласці 14 чэрвеня праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітвязнямі. Праваабаронцы лічаць недапушчальным пераслед грамадзян за рэалізацыю імі права на свабоду выказвання меркаванняў, і патрабуюць ад беларускіх уладаў спыніць крымінальны пераслед за падобныя дзеянні. За што ж былі пакараныя рэальнымі тэрмінамі пазбаўлення волі Сяргей Гнеўка, Уладзімір Кароткі і Сяргей Бельскі?

Нядаўнія праблемы на беларуска-літоўскай мяжы сталі тэмай для аўтарскага блогу журналісткі абласной газеты «Витебские вести» Алены Сыс. У сваім праекце «Другими словами» яна абурылася забаронай на ўвоз у Літву расійскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама патрабаваннем літоўскіх памежнікаў не ўвозіць на тэрыторыю краіны беларускія харчовыя прадукты. Прыкры інцыдэнт вычарпаны – прадукты для асабістага карытанне ўвозіць больш не забараняюць, але журналістка працягвае абурацца.