Скрушную карціну заспелі наведнікі мемарыялу, узведзенага ў памяць ахвяраў «сталінскіх» расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну. Невядомыя выламалі драўляныя крыжы, на якіх былі шыльды з прозвішчамі расстраляных, знішчылі ўказальнікі, па якіх можна было дайсці да ямін, дзе ў 2014 годзе былі знойдзены выкінутыя на паверхню чалавечыя парэшткі. Відавочна, што жалезныя апоры былі зрэзаны, жалезная шыльда з надпісам «Мамарыял «Хайсы» знята з балтоў, а рамка пагнута. На думку Яна Дзяржаўцава, стваральніка ініцыятывы «Хайсы- віцебскія Курапаты», гэта сведчыць пра арганізаваную дзейнасць уладаў дзеля знішчэння памяці пра гэтае месца масавых расстрэлаў.

Апублікавана ў Дыскрымінацыя

Напярэдадні свята Дзядоў сябры грамадскай ініцыятывы ХАЙСЫ - Віцебскія Курапаты прыехалі ва ўрочышча Хайсы Віцебскага раёну, каб добраўпарадкаваць магілы расстраляных падчас сталінскага тэрору беларускіх грамадзян. Але на месцы пабачылі сляды вандалізму.