Суды Віцебскай вобласці прызналі амаль 100 электронных СМІ “экстрэмісцкімі”
За 12 месяцаў 2022 года судамі Віцебскай вобласці былі прызнаны 99 інфармацыйных рэсурсаў, якія на думку ўладаў распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. За гэты час у рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 22 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з 2021 годам, колькасць матэрыялаў прызнаных экстрэмісцкімі засталіся на адным і тым жа ўзроўні.
Улады налічылі ў Віцебскім рэгіёне каля 200 “экстрэмістаў і экстрэмістак”
З сакавіка бягучага года чыноўнікі з Міністэрства ўнутраных спраў вядуць спіс асоб, якія маюць дачыненне да так званай экстрэмісцкай дзейнасці. У гэтую базу практычна штодня залічваюцца грамадзяне краіны, якія выказалі незадаволенасць вынікамі падліку галасоў на апошніх выбарах Кіраўніка дзяржавы і потым асуджаныя па так званых «пратэстных народных артыкулах». За апошнія 6 месяц 2022 года колькасць «экстрэмістаў» у Віцебскай вобласці павялічылася ў 2,5 разы: з 67 імёнаў да 177. Сярод «палітычна нядобранадзейных асоб» 32 жанчыны і 145 мужчын.
«Экстрэмісцкімі» прызналі докшыцкую суполку з аб’явамі і віцебскі студэнцкі Telegram-канал
У апошнія дні снежня Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся згадкамі пра тры інтэрнэт-рэсурсы. «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызналі суполку «Докшицы Live» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», а таксама Telegram-канал пад назвай «Свободный ВГУ» и аднайменны Telegram-чат, заснаваныя студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Адпаведныя судовыя рашэнні прынятыя 23-га снежня. Цяпер тыя, хто зробіць рэпосты з гэтых рэсурсаў, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, нават калі гэта будзе абвестка пра згубленыя ключы ці пошук майстра па манікюры.
Жыхара Дуброўна вінавацяць у тым, што ён дапамагаў “палітычным” бегчы за мяжу ад пераследу
Пра затрыманне актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і былога мытніка Мікалая Куляшова стала вядома з дяржаўных СМІ. Пра абставіны арышту па ягонай крымінальнай справе нічога не гаворыцца, але прапагандыстамі акцэнтуецца ўвага на тым, што ён дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу.
У Мёрах судзяць настаўніка і краязнаўцу Вітольда Ермалёнка
Вітольд Антонавіч, настаўнік найвышэйшай катэгорыі, стваральнік некалькіх музеяў, кіраўнік музейнага абʼяднання «Спадчына Міёрскага краю», лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», уганараваны ў 2010-м годзе званнем «Чалавек года Віцебшчыны», быў затрыманы 30-га лістапада ў Мёрах. У той дзень пасля ператрусаў было затрымана ад 11 да 13 чалавек. Затрыманні праводзіліся на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама сілавікі прыйшлі да некалькіх жыхароў райцэнтру. Разам з бацькам быў затрыманы і Антон Ермалёнак.
«Витебский вестник» трапіў у кампанію «экстрэмісцкіх фарміраванняў»
Летась, рашэннем суддзі суда Чыгуначнага раёну Віцебску Святланы Варатынскай ад 2 снежня 2021 году былі аднесеныя да экстрэмісцкіх матэрыялаў Telegram-канал «Віцебскі Веснік», Telegram-чат «Віцебскі веснік» і друкаванае выданне «Віцебскі веснік».
На Віцебшчыне з'явіліся новая “экстрэмістка” і “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал
Апошнім часам улады сталі больш інтэнсіўна папаўняць спісы “экстрэмістаў” і прызнаваць апазіцыйныя медыйныя рэсурсы распаўсюджвальнікамі “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. У гэтых спісах знаходзяцца асуджаныя па «народных» крымінальных артыкулах жыхары и жыхаркі Аршанскага рэгіёна і інфармацыйныя рэсурсы створаныя аршанцамі. У канцы лістапада ў гэтых спісах з'явіліся новыя запісы.
Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у "Спіс экстрэмістаў"
Сёлета Міністэрства ўнутраных справаў "павіншавала" беларусаў першай публікацыяй "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" (Спіса экстрэмістаў). Адразу ў яго ўключылі 140 чалавек, сярод іх былі палітвязні — Павел Севярынец, Марыя Калеснікава, Максім Знак. За восем месяцаў гэты Спіс узрос больш, чым у дзесяць разоў. МУС туды ўключае асуджаных у Беларусі па "палітычных" справах пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Таму трэба патлумачыць, якія абмежаванні надае статус "экстрэміста".
Якія абмежаванні для тых, каго ўнеслі ў спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці»
МУС у чарговы раз абнавіў спіс грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». У ім ужо каля 600 чалавек, сярод якіх грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Азербайджану, Эстоніі. Асноўнай часткай у гэтым спісе – беларусы. Таму юрысты нагадваюць пра абмежаванні, якія прапісаныя ў заканадаўстве для тых, хто ўключаны у гэты спіс.
Палітвязня праваабаронцу Судаленку ўлады ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў»
Чыноўнікі Міністэрства ўнутраных страў 7 кастрычніка абнавілі «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці». Спіс павялічыўся яшчэ на 47 прозвішчаў беларусаў. У базу быў уключаны і палітвязень Леанід Судаленка, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.