Сілавікі правялі ператрус у грамадскага актывіста і журналіста з Шаркаўшчыны
У нядзелю, 12 сакавіка, дамоў да Андрэя Букі завіталі мясцовыя міліцыянты Маліноўскі і Някрасаў і прынеслі пастанову пра ператрус.
Як жыхар Віцебска Аляксандр Корнышаў жыве і працуе ў Германіі
Эміграцыя заўсёды цяжкае рашэнне. Але ёсць людзі, для якіх краіна, у якую яны з'ехалі, заўжды была другой радзімай. Журналіст СН Ілля Дабратвор пагаварылі з Аляксандрам Корнышавым, рэдактарам Віцебскага Кур'ера, этнічным немцам, які нарадзіўся і вырас у Беларусі. І толькі пасля 2020-га ён быў змушаны з'ехаць у Берлін.
Памёр віцебскі журналіст Вадзім Баршчэўскі
Гэта быў адзін з найстарэйшых журналістаў Віцебска, які некаторы час кіраваў віцебскай суполкай БАЖ, супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, пісаў вершы, у канцы 1990-х выдаваў газету «Лад», у 2000-я быў шэф-рэдактарам газеты «Витебский курьер».
Затрымалі віцебскую журналістку Таццяну Матвееву
Былую супрацоўніцу найбуйнейшага навінавага парталу, абвешчанага экстрэмісцкім, затрымалі ўвечары 28 ліпеня. Міліцыянты прычакалі спадарыню Таццяну на вакзале, калі яна вярталася з камандзіроўкі. Дома ў яе быў праведзены ператрус, а ў аддзеле міліцыі Кастрычніцкага раёну на журналістку склалі пратакол за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 24.23 КаАП). Гэтую ноч затрыманая правяла ў ІЧУ, верагодна, што 29 ліпеня Таццяну Матвееву будуць судзіць.
У міліцыі скасавалі адміністрацыйную справу супраць полацкай журналісткі
Ціну Палынскую, журналістку з Полацку, 17 чэрвеня выклікалі ў суд, дзе мусіў адбыцца працэс наконт яе допісаў у «Фэйсбуку» пра візіт патрыярха Кірыла. Суд не адбыўся, бо матэрыялы справы было вырашана накіраваць на дапрацоўку ў міліцыю. Цяпер жанчына атрымала афіцыйную паперу з Полацкага РАУС, што адміністрацыйную справу супраць яе скасавалі.
Суд накіраваў справу полацкай журналісткай Цінай Палынскай на дапрацоўку
17 чэрвеня ў судзе Полацку і Полацкага раёну над Цінай Палынскай мусіў адбыцца працэс за яе допісы ў "Фэйсбуку". Як сфармулявалі абвінавачанне, жанчына не ведае, таму што суд не адбыўся. Матэрыялы справы было вырашана накіраваць на дапрацоўку ў міліцыю.
Журналісту-фрылансеру Андрэю Кузнечыку прысудзілі 6 гадоў калоніі. Ён ураджэнец Віцебску
Разгляд справы, распачатай паводле ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім») адбыўся 8 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе. Суддзя Ігар Шведаў прызнаў журналіста вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Віцебская журналістка разгромленага парталу TUT.BY вырашыла стаць блогерам
Вядомая ў Віцебску журналістка Таццяна Мацвеева, якая працавала на партале навінаў TUT.BY, які быў закрыты беларускімі ўладамі ў 2021 годзе, вырашыла стаць блогерам. Аб гэтым яна напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.
На фоне ганенняў на незалежныя СМІ ў Віцебску праходзіць медыяфорум Беларусі і Расеі
22 снежня ў Віцебску праходзіць беларуска-расейскі форум «Новыя медыя ў эпоху лічбавізацыі». Імпрэзу ладзяць Віцебскі абласны выканаўчы камітэт сумесна са Смаленскай абласной арганізацыяй «Расейскі саюз моладзі». Стала вядома, што форум часткова фінансуецца з гранту прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.
Вольга Невядомская распавяла, чаму цяпер «немагчыма быць журналістам»
Журналістка паведаміла ў сваім блогу у Фэйсбуку аб тым, што выйшла з рэдакцыі найстарэйшага віцебскага выдання "Віцебскі кур'ер". Прычынай гэтага кроку стала немагчымасць ў цяперашніх грамадска-палітычных умовах рэалізаваць сябе ў журналісцкай прафесіі.