Суддзя суда Браслаўскага раёна Снежана Калінічэнка 11 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў аштрафавала на 1200 рублёў бацьку двух малалетніх дзяцей галоўнага інжынера прадпрыемства «БудБрасПраект» Віталя Трафімянкова.

Апублікавана ў Суд

Тым не менш, статыстыка сцвярджае, што рост цэнаў у мінулым годзе на харчовыя тавары склаў 6,9%, а на нехарчовыя - 3,6%. І гэта пры тым, што кантроль коштаў з боку мясцовых дзяржаўных органаў праводзіўся нон-стоп.

Апублікавана ў Дзяржава

Аляксандр Корнышаў — рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news». Ён з’ехаў з Беларусі ў 2020‑м, а сёлета на пачатку лютага ў праграме «Беларус беларусу» на тэлеканале «Белсат» Аляксандр распавёў пра тое, што падчас вымушанай эміграцыі ў яго з’явіліся праблемы са здароўем — у яго выявілі некроз тазабедраных суставаў, таму неабходныя дзве аперацыі па замене суставаў і доўгая рэабілітацыя. Пасля выхаду перадачы ў эфір у хату да бацькоў Корнышава пачалі рэгулярна наведвацца міліцыянты і следчыя. Пра гэта піша “БАЖ”.

Апублікавана ў Дзяржава