"У цяперашні час Віктар Бабарыка знаходзіцца ў аддзяленні хірургіі, стаянне сярэдняй ступені цяжкасці, вядома, што ў яго пнеўматоракс. Паступіў са слядамі збіванняў, яго нават не пазналі пакуль не ўбачылі прозвішча таго, хто паступіў". Пра гэта паведаміў расейскі інфармацыйны рэсурс BRIEF. Захворванне, пнеўматоракс, ўяўляе сабой паталагічнае назапашванне паветра ў плеўральнай паражніне, якое прыводзіць да парушэння вентыляцыйнай функцыі лёгкіх і газаабмену пры дыханні. Прычынамі пневмоторакса могуць быць: агнястрэльныя і колатыя раненні ў вобласць грудной клеткі; траўмы, механічныя пашкоджанні рэбраў і лёгкіх зачыненага тыпу; ўскладненне пасля пункцыі, катэтара, блакады нерва.

Апублікавана ў Палітвязьні

Віцебскі апазіцыянер выйшаў на вуліцу Леніна да так званага “сіняга дому” з плакатам, дзе было напісана “Людзі, памятайце пра Чырнобыль і разважайце пра лёс сваіх дзяцей. Будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь – вар’яцтва”. Але яшчэ да таго, як ён разгарнуў плакат, да яго падышлі два “амапаўцы”.

Апублікавана ў Акцыі

З ініцыятывай на ўгодкі трагедыі ўшаноўваць такім чынам памяць загінулых і пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС некалькі гадоў таму выступілі мясцовыя ўлады. Прыгожую жалобную акцыю «Вянок памяці», ініцыяваную самімі «чарнобыльцамі», гарвыканкам не падтрымаў. І на малебен, які цяпер штогод праводзіцца 26 красавіка, афіцыйныя запрашэнні атрымліваюць не ўсе віцебскія ліквідатары наступстваў тэхнагеннай катастрофы, а толькі «правераныя кадры».

Апублікавана ў Дзяржава

26 красавіка 1996 года - дзень нараджэння Праваабарончага цэнтру "Вясна". У гэты дзень быў жорстка разагнаны мірны марш "Чарнобыльскі шлях". Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, у той час дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, аб'яднаўся са сваімі паплечнікамі, каб дапамагчы затрыманым дэманстрантам. Так зьявілася "Вясна". Сёння прадстаўнікі міжнароднай супольнасці віншуюць сяброў арганізацыі са святам і патрабуюць вызвалення палітвязняў вясноўцаў.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У сакавіку бягучага года 40 мясцовых актывістаў веларуху звярнуліся ў Чашніцкі райвыканкам і да кіраўніцтва прадпрыемства "Віцебскаблдарбуда" з просьбай абсталяваць веладарожку ўздоўж дарогі, якая злучае гарады Чашнікі і Новалукомль. У адказе на петыцыю ўлады паведамілі аб тым, што ў іх няма грошай на ўладкаванне дарожкі для язды на веласіпедах. 

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Талачынскага раёна 10 красавіка Наталля Барысавец арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку Кацярыну Васілеўскую за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Інтэрнеце. Акрамя таго, суддзя канфіскавала прадмета адміністрацыйнага правапарушэння мабільны тэлефон "iPhone 6S".

Апублікавана ў Суд

Які менавіта кантэнт варта лічыць «небяспечным», мясцовая раённая газета «Гарадоцкі веснік» не паведамляе. Але наўрад ці ў рэдакцыі разлічваюць на тое, што зламыснікі на ўласных старонках будуць абмяркоўваць рабаўніцтва банка ці захоп райвыканкама. Найверагодней, маюцца на ўвазе «апазіцыйныя» допісы з нацыянальнай сімволікай або каментары на палітычныя тэмы. Інтэрнэт-карыстальнікам, калі яны заўважаць «небяспечны кантэнт», прапанавана паскардзіцца адміністрацыі ў сацыяльных сетках, а потым звярнуцца ў міліцыю.

Апублікавана ў Дзяржава

У 2022 года раённымі судамі Віцебскай вобласці было разгледжана 48,9 тыс. спраў з вынясеннем пастаноў у рамках крымінальных, адміністратыўных і грамадзянскіх законаў. У параўнанні с 2021 годам, колькасць разгледжаных спраў павялічылася на 1 тыс. ці на 2%. 

Апублікавана ў Суд

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці праверыў выкананне зацверджаных яшчэ ў студзені 2021 года мерапрыемстваў па развіцці льняной галіны. Як паведамляе ведамства, у 2022 годзе заданне па валавым зборы льновалакна ў вобласці выканалі толькі на 75 % (тры з шасці льнозаводаў).

Апублікавана ў Дзяржава

Як стала вядома, 11 красавіка суддзя суда Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Валерыі Васюковіч. Дзяўчыну, якая родам з Докшыц, судзілі па частцы 1 артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

Апублікавана ў Суд