Дзям'ян Лепясевіч. Фота: БелСАТ У Берасці 26 кастрычніка – працяг суду над сябрам ініцыятыўнай групы супраць завода АКБ Дзем’янам Лепясевічам. Яго абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаАП).

19 кастрычніка Лепясевіча забралі з хаты супрацоўнікі міліцыі і позна ўвечары адвезлі ў Ленінскі РАУС, а затым у ізалятар часовага ўтрымання.

У судзе Ленінскага раёна Берасця 22 кастрычніка, Лепясевіч заявіў аб тым, што яго пазбавілі права на адваката і заявіў хадайніцтва аб азнаямленні з матэрыяламі адміністрацыйнай справы. Суддзя Аляксандр Семянчук задаволіў хадайніцтва і абвясціў перапынак да 26 кастрычніка.

Усяго за ўдзел у мірным сходзе 14 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі склалі 17 пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні складзеныя на 17 чалавек. Траіх з іх – Міколу Статкевіча, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава пакаралі арыштам на 5 сутак. Астатнім прысудзілі арышты. Пратакол, складзены на праваабаронцу Рамана Кісляка, адпраўлены на дапрацоўку.

Крыніца: Берасце: Яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва завода АКБ чакае суд