Пікет "Білет на той свет" у Мінску 16 кастрычніка. Фота: ПЦ "Вясна". Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 кастрычніка прыступіў да разгляду адміністрацыйных спраў актывістаў "Моладзі БНФ" Дзяніса Мандзіка і Ганны Смілевіч.

16 кастрычніка непадалёку ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь актывісты праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет".  Пікет доўжыўся літаральна некалькі секундаў і быў спынены супрацоўнікамі АМАПу.

Удзельнікаў пікету  Дзяніса Мандзіка,  Ганну Смілевіч і Арсенія Дзядка затрымалі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе склалі пратаколы правапарушэння. Арсенія Дзядка неўзабаве вызвалілі, а ататніх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Крыніца: Суды за пікет "Білет на той свет"