Такім чынам, чыноўнікі ААН “падтрымалі Лукашэнку і міліцыю”, мяркуе Каваленка. “Я ня зьдзіўлены, бо лічу, што ў іх даўно існуе сумесны бізнэс. Лукашэнка зьнішчыў усё беларускае і вядзе краіну назад у расейскае ярмо, а ААН яму такімі рашэньнямі дапамагае”, — заявіў актывіст КХП-БНФ. На яго думку, ёсьць шмат прыкладаў, якія сьведчаць, што Захад здае свае прынцыповыя пазыцыі. Адным зь іх Каваленка лічыць адстаўку Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI, якога, мяркуе ён, прымусілі пакінуць пасаду “за выказваньні супраць гомасэксуалізму і захопу Эўропы мусульманамі”.