Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Красавік 2014

На Смаленшчыне зьбіраюць подпісы за далучэньне краю да Беларусі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ініцыятары акцыі патрабуюць правядзеньня рэфэрэндуму. На сайце грамадзкіх пэтыцыяў avaaz.org зьбіраюць подпісы за правядзеньне рэфэрэндуму аб уступленьні Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці ў склад Рэспублікі Беларусь. Зварот адрасуецца адміністрацыі Смаленскай вобласьці і адміністрацыі Шумяцкага раёну. Тэкст петыцыі такі:

“Да 1939 году большая частка Шумяцкага раёну ўваходзіла ў склад Рэспублікі Беларусь. Мы лічым незаконным захоп спрадвечна беларускіх земляў”.

Таксама пэтыцыя за вяртаньне Смаленску Беларусі зьявілася пры канцы сакавіка на сайце change.org.

“На працягу стагодзьдзяў Смаленск быў усходнім фарпостам Вялікага Княства Літоўскага. Нават пасьля яго сілавога адабраньня Масковіяй этнаграфічныя дасьледаваньні 19 стагодзьдзя адназначна паказвалі на пераважнае там беларускае насельніцтва. Абвешчаная ў 1918 годзе Беларуская Народная Рэспубліка, якая ўключала ў сябе землі, на якіх беларусы складалі этнічную большасьць, прэтэндавала на Смаленск. БССР, абвешчаная бальшавікамі 1 студзені 1919 году як адказ на абвяшчэньне БНР, была абвешчаная ў Смаленску, ён жа і зьяўляўся яе сталіцай. У наступныя пару гадоў большасьць зямель БССР былі адабраныя бяздумным валюнтарысцкім рашэньнем, пасьля многіх гадоў паддывановай барацьбы частка зь іх была вернутая, але частцы так не пашанцавала. Мы лічым, што трэба выправіць гістарычную несправядлівасьць і даць насельніцтву Смаленскай вобласьці свабодна выказацца за далучэньне да Рэспублікі Беларусь на рэфэрэндуме”.

Пад пэтыцыяй ужо сабрана каля 1500 подпісаў.

Крыніца: Орша.eu