У відэароліку герой распавядае што «хадзіў на мітынгі» і «пакідаў каментары ў інтэрнэце», а потым добраахвотна прыйшоў у міліцыю. Там ён прызнаў, што рабіў «неабдуманыя ўчынкі», пад уплывам «экстрэмісцкіх суполак». Падобна, што тэкст свайго «прызнання» хлопец чытае.
У Telegram-канале раяць добраахвотна прыйсці на прафілактычную гутарку і выдаліць свае каментары. Чамусьці менавіта ў такім парадку, хаця папярэдняе выдаленне каментароў і падпісак на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы зрабіла б візіт да сілавікоў увогуле беспадстаўным. Рэкамендацыі «прыйсці і пакаяцца» нагадваюць «запрашэнні ў камісію па вяртанні», калі вынікамі зваротаў былі суды і крымінальныя пакаранні, а не дараванне былых правінаў. Няма аніякай гарантыі, што пасля «пакаяльнага» візіту ў ГУБАЗ усё скончыцца толькі прафілактычнай гутаркай, а не адміністрацыйнай, а то і крымінальнай справай. А вось падпіскі на «экстрэмісцкія» суполкі і сайты насамрэч варта выдаліць у мэтах асабістай бяспекі. Навіны адтуль чытаць можна, але каментаваць ці рэпосціць – рызыкоўна.
Вольга Дземух