Паводле старшыні раённай партыйнай структуры Ларысы Крыштопавай, надышоў «этап арганізацыйнай працы». Таму самае галоўнае пытанне, якое абмяркоўвалася на пасяджэнні, -- «работа з грамадзянамі наконт уступлення ў партыю» напярэдадні электаральнай кампаніі.
Першае пасяджэнне партыйнага савету зрабілі адкрытым, запрасіўшы на яго прадстаўнікоў грамадскіх структур -- РГА«Белая Русь», БРСМ, Беларускага саюза жанчын і Беларускага грамадскага аб“яднання ветэранаў. Сярод прыхільнікаў гэтых утварэнняў «Белая Русь» плануе зайсці «неабыякавых людзей, якія прыйдуць у партыю на покліч сэрца».
Максім Вішнякоў