Ілюстрацыйнае фота У судзе горада Жодзіна 6 снежня вынесены прысуд Рыгору Некрашэвічу, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – участковага інспектара Комара –  па арт. 369 КК РБ.

Справу разглядаў суддзя Іван Грынкевіч, прадстаўнік дзяржабвінавачання - пракурор Дзмітрый Ярашэвіч.

З матэрыялаў справы вядома, што Некрашэвіч пакінуў камент у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” 27 траўня 2020 года пад пастом, на якім было размешчанае фота старэйшага ўчастковага Бабруйскага ГУУС Комара. Камент быў такі: "подонок мусоромордый".

Два з паловай гады «хіміі» за абразу супрацоўнікаў міліцыі прысудзілі жыхару Віцебска

Суд пастанавіў пакараць Сафонава абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу  на 2 гады і 6 месяцаў. Ён павінен выплаціць  "пацярпелым" міліцыянтам у памеры 1 500 рублёў.

Пацярпелы - старэйшы ўчастковы інспектар аддзялення міліцыі Першамайскага раёну Бабруйску Андрэй Комар у суд не з'явіўся, аднак пісьмова заявіў матэрыяльны пазоў за кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.  Андрэй Комар - часты фігурант крымінальных спраў за абразу службовай асобы.

У першы дзень судовага працэсу 3 снежня былі агучаныя матэрыялы справы, а ад вывучэння доказаў адмовіліся, бо бакі пагадзіліся з такой прапановай.

Падсудны сваю віну прызнаў цалкам, кампенсацыю маральнай шкоды аплаціў дабраахвотна.

Пракурор запрасіў Для Рыгора Некрашэвіча ў суда абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Суддзя пастанавіў, паколькі абвінавачаны сплаціў матэрыяльны пазоў, абмежавацца пакараннем тэрмінам у адзін год абмежавання волі – “хатняя хімія”.

Крыніца: Чарговы прысуд за абразу ўчастковага інспектара Комара вынесены ў Жодзіна