Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 5-6 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

 Сафіі Сапега прад'яўлена канчатковае абвінавачанне. Ёй пагражае шэсць гадоў турмы

Справа расіянкі Соф'і Сапега неўзабаве будзе перададзена ў суд у Мінску. Беларускі СК выставіў ёй канчатковае абвінавачанне, піша руская служба ВВС са спасылкай на свае крыніцы. Асноўны артыкул, па якім абвінавачваюць Сапега, — частка 3 артыкула 130 КК Беларусі («Распальванне варожасці»). Ёй пагражае шэсць гадоў турмы — гэта мінімальны тэрмін па гэтым артыкуле з улікам заключанага Сапега дасудовага пагаднення са следствам.

Паводле крыніц, Сапега знаходзіцца ў цяжкім псіхалагічным стане, яна падаўленая і разгубленая, не спіць па начах.

Сафія Сапега
Сафія Сапега.

Толькі пасля абвяшчэння прысуду Сапега змогуць экстрадаваць у Расію. Яе таксама зможа памілаваць Аляксандр Лукашэнка, сказаў ВВС адвакат Антон Гашынскі, які будзе займацца гэтымі працэдурамі па справе Сапега.

Соф'ю Сапега абвінавачваюць у адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі" (прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім), у якім публікуюцца асабістыя даныя сілавікоў. 25 траўня дзяржаўныя каналы паказалі відэа, на якім Сапега прызналася, што яна была рэдактарам "Чорнай кнігі Беларусі".

Першапачаткова Сапега праходзіла падазраванай па масавых «пратэсных» справах па частцы 1 артыкула 342 КК Беларусі («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і часткі 1 артыкула 293 КК Беларусі («Арганізацыя масавых беспарадкаў»). Тады ёй пагражала да 15 гадоў турмы.

Хроніка палітычнага пераследу 2-3 снежня

Паведамляецца, што сілавікі з "прафілактычнымі гутаркамі" прыходзяць да тых, хто ўдзельнічаў у якасці незалежных назіральнікаў на выбарых-2020. Праваабаронцам вядома пра мінімум два выпадкі 3 снежня.

Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузнечык застаўся пад вартай, гэта стала вядома ад яго сям’і, перадае Радыё Свабода.

25 лістапада Андрэй Кузнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. Пасля гэтага Заводскі раённы суд Мінска прызнаў Кузнечыка вінаватым у «дробным хуліганстве» і пакараў 10 суткамі арышту.

Кузнечык на працэсе віны не прызнаў. Яго змясцілі ў турму на Акрэсціна.

Да палітвязня Сцяпана Латыпава не даходзяць лісты

Ад палітвязня Сцяпана Латыпава, якога 22 лістапада этапавалі ў івацэвіцкую ПК №22, адрасатам вяртаюцца лісты з пазнакай “НЕТ”, і нават тая карэспандэнцыя, на якой якіх пазначана “у карантын”.

Суд Савецкага раёну Мінску 16 жніўня асудзіў яго на 8 гадоў і 6 месяцаў, а таксама да  штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў.

Telegram-супольнасць «Кусь за Беларусь» прызналі экстрэмісцкай. Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура.

Па заяве пракурора Віцебскай вобласці інфармацыйная прадукцыя суполкі ў месенджары Telegram "КУСЬ ЗА БЕЛАРУСЬ" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу 5-6 снежня: новыя абвінавачанні, затрыманні і "экстрэмісты"