Фота: "Віцебская Вясна". Суд Віцебскага раёну прызнаў 41-гадовага Сяргея Іванова вінаватым у прывядзенні ў непрыдатны стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў спалучэння, сродкаў сігналізацыі (ч.1 арт. 309 КК) ды ў замаху на такія дзеянні (ч.1 арт. 14 КК) і пакараў яго пазбаўленнем волі на тры гады. 

Справу разглzдала суддзя Таццяна Лабацкая.

Падчас судовага следства Сяргей Іваноў прызнаў толькі адзін эпізод, які нібыта ўчыніў пад уплывам асабістых матываў - страты дзіцяці: паехаў на сваёй таксоўцы ў лес і пры дапамозе дроту закараціў рэйкавы ланцуг, піша "Віцебская Вясна".

Па іншых эпізодах віну не прызнаў. Заявіў, што сам сябе абгаварыў падчас следства.

У сваіх дзеяннях раскаяўся. Прызнаўся, што і не падазраваў, што можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, спадзяваўся выйсці на волю пасля суду.

Прысуд, які быў вынесены 18 кастрычнік, не набыў законнай моцы. У Іванова ёсць магчымасць абскардзіць рашэнне ў Віцебскім абласным судзе.

Крыніца: На тры гады калоніі асудзілі віцябляніна за замыканне чыгуначных рэек