У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля з трэцяга верасня ідзе судовае разбіральніцтва над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі “Вясны” Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Стала вядома, што пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запрасілі пакаранне палітвязням: для праваабаронцы Леаніда Судаленкі тры гады пазбаўлення волі, Таццяне Ласіцы і Марыі Тарасенка  — па два з паловай гады калоніі. Марыя знаходзіцца пад падпіскай аб нявыедзе, а Леанід і Марыя — пад вартай. Прысуд будзе абвешчаны суддзёй Сяргеем Салоўскім у хуткім часе.  Нагадаем, суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі “Вясны” Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка распачаўся 3 верасня. Усіх іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Разгляд справы суддзя Сяргей Салоўскі па прапанове пракурораў Яўгена Фартушняка і Кірыла Вышнякова праводзіць у закрытым рэжыме.

Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка
Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка

Леанід Судаленка з-за кратаў распавёў "Вясне", што адбываецца на закрытым судзе.

Усяго па крымінальнай справе было дапытана каля 200 чалавек. Па інфармацыі Леаніда, на судзе былі дапытаныя 61 чалавек – у асноўным, гэта кліенты, якія звярталіся да праваабаронцы па прававую дапамогу:

"Усе сведкі ў судзе сказалі праўду, і гэта галоўнае. Прыемна чуць, як людзі, якія прыходзяць у суд па позвах, кажуць “дзякуй”, звяртаючыся да мяне ў клетку. І гэта нягледзячы на заўвагі суда".

Леанід Судаленка: "Прыемна чуць, як сведкі на судзе кажуць "дзякуй", звяртаючыся да мяне ў клетку"

Леанід Судаленка з-за кратаў распавёў "Вясне", што адбываецца на закрытым судзе, як ён правёў свой Дзень народзінаў, калі будзе вынесены прысуд і чаму яны з Таццянай не сталі пісаць прашэнне аб памілаванні.

Крыніца: Тры і два з паловай гады калоніі: гомельскім праваабаронцам і валанцёркам запрасілі пакаранне