Сёння Алесь Бяляцкі, заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна", адзначае свой дзень нараджэння. Яму спаўняецца 59 год, і адзначаць гэты дзень Алесь вымушаны за кратамі. Але салідарнасць не мае межаў!
Нікола Бір, віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента і сімвалічная хросная Алеся Бяляцкага ў межах кампаніі Libereco #WeStandBYyou, віншуе лідара «Вясны» з Днём Нараджэння.
Анар Мамедлі - азербаджанскі праваабаронца, былы палітзняволены павіншаваў Алеся Бяляцкага ў твітары:
"Шмат разоў мы былі разам у гэты дзень, і я веру, што мы хутка зноў убачымся!", - напісала на сваёй старонцы ў твітары праваабаронца Саша Кулаева.
Нагадаем, за 25 год сваёй праваабарончай дзейнасці Алесь Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі:
- прэміяй імя Пера Ангера;
- прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава;
- прэміяй Homo Homіnі;
- дыпломам «За мужнасць і барацьбу за свабоду»;
- прэміяй «Лепшы праваабронца года»;
- прэміяй Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова»;
- прэміяй Дзярждэпартамента ЗША, прэміяй Леха Валенсы;
- прэміяй імя Петры Кэлі;
- прэміяй Вацлава Гавела;
- прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закона»;
- прэміяй «За годны лад жыцця»;
- сумесна з іншымі прэміяй імя Сахарава.
Пяць разоў ён вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру.
Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы і з таго моманту знаходзіцца за кратамі.
Павіншаваць Алеся:СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму |
Крыніца: З Днём народзінаў, Алесь!