Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 24 верасня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў узяцця пад варту, асуджэння і зняволення грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са здзекам з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці зняволення грамадзянаў за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (сумесная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Уладзіслаў Тамашэвіч, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;
  2. Аляксей Чашун, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;
  3. Аляксандр Бабко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  4. Ігар Мыслівец, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  5. Алена Дзядзюля, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  6. Вольга Дубовік, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  7. Андрэй Арыко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  8. Кацярына Арыко, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  9. Максім Дубешка, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  10. Вадзім Гіль, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага  арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;
  11. Андрэй Рунцо, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага  ч. 2 арт. 339 КК за рытуальны вянок, дастаўлены да дома супрацоўніка МУС;
  12. Мікалай Лёгкі, асуджаны паводле арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;
  13. Віталь Самсонаў, асуджаны паводле артыкулаў 339 і 370 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;
  14. Яна Мілеўская, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр.

Крыніца: Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 14 новых палітзняволеных