Каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 3 месяцы. Гэта адбылося 17 верасня — у гадавіну яе знаходжання за кратамі і ў дзень старту кампаніі салідарнасці #FreeViasna. Марфа была затрыманая 17 верасня 2020 года і ўжо год як знаходзіцца ў СІЗА-1 (Мінск). Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Праваабарончай супольнасцю яна прызнана палітычнай зняволенай.
«Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў». Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову
Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай
Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”
Крыніца: Марфе Рабковай зноў працягнулі тэрмін утрымання пад вартай