Ілюстрацыйнае фота 3 6 па 10 верасня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП. Не менш за 21 чалавека было асуджана да адміністрацыйнага арышту, яшчэ пяць чалавек атрымалі велізарныя штрафы. 

ПЦ "Вясна" адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў. Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: 306 сутак на 21 чалавека: Вынікі разгляду адміністрацыйных спраў з 6 па 10 верасня