Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 23 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў.  Прэзентацыя збоніку Паўла Севярынца. Фота ПЦ

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Стала вядома, што 22 ліпеня Міністэрства юстыцыі ліквідавалі шэраг грамадскіх арганізацый. Спіс дапаўняецца:

  1. «Цэнтр прававой трансфармацыі»
  2. «Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый»
  3. «Human Constanta»
  4. Цэнтр экалагічных рашэнняў
  5. Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  6. Медыяплатформа «Имена»
  7. Youth Labor Rights
  8. European Youth Parliament
  9. Цэнтр «Еўрапейскі Дыялог»
  10. Press Club Belarus
  11. Інфармацыйна-культурніцкі цэнтр ІніцыАрт (Наваполацк)
  12. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
  13. Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  14. Офіс па правах людзей з інваліднасцю
  15. Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар — Анатоль Лябедзька)
  16. Офіс прасоўвання ініцыятыў
  17. Арт Сядзіба
  18. Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
  19. Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
  20. Майстэрня сацыяльнага кіно

Спіс абнаўляецца

22 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі Беларусі падало пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру. Прадстаўнікі арганізацыі атрымалі ліст, што ім трэба а 10-й раніцы 20 ліпеня прыйсці на апытанне для падрыхтоўкі да судовага працэсу. 21 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі Беларусі вырашыла ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ). Адпаведны пазоў міністэрства знаходзіцца ўжо ў Вярхоўным судзе.

На нарадзе з кіраўніцтвам Савету Міністраў 22 ліпеня Лукашэнка закрануў пытанне грамадзянскай супольнасці.

«Так і ўрад, і МЗС пабеглі за „дэмакратыяй“ і пастваралі ў нас (хай Макей ізноў не ўспрыме на свой рахунак, гэта і да яго яшчэ было, яму гэта ў спадчыну дасталося, трэба цяпер разграбаць), і мы атрымалі пад 2 тысячы на невялікую краіну НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў. Ну і што, дэмакратыю атрымалі?»

Цяпер, па словах Лукашэнкі, ва ўладзе азірнуліся, зразумеўшы, што гэта «шкода для дзяржавы», піша БелТА.

«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — сказаў Лукашэнка.

Асуджаных па «Справе студэнтаў» прызналі «схільнымі да экстрэмізму».

Калаж Радыё Свабоды

Усім ім у СІЗА выдалі дакумент, што яны пастаўленыя на ўлік як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Гэты статус азначае больш жорсткае стаўленне ў месцах пазбаўлення волі, больш частыя праверкі камер, кайданкі падчас усіх перасоўванняў. Для «схільных да экстрэмізму» немагчыма ўмоўна-датэрміновае вызваленне і змякчэнне прысуду.

Крыніца: У Беларусі ідзе поўная «зачыстка» НДА. Хроніка пераследу 23 ліпеня Дапоўнена