Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Супрацоўнікі адной з найбуйнейшых пляцовак інтэрнэт-гандлю Беларусі 21vek.bу паведамілі аб раптоўным візіце сілавікоў. Адбываецца ператрус, у людзей забралі тэлефоны, піша "Радыё Свабода".

21vek.by.jpeg
Ілюстрацыйнае фота

У офісе онлайн-гіпермаркету расказалі парталу Onliner, што перакрытыя некалькі паверхаў. Многія кантакты перасталі выходзіць на сувязь. Паводле папярэдніх звестак, затрыманы адзін з сузаснавальнікаў інтэрнэт-крамы Павал Матусевіч.

Заснавальнік інтэрнэт-крамы 21vek.bу Сяргей Вайніловіч таксама можа быць затрыманы. Як паведамілі Onliner, яго забралі з загараднага дома.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў працуе на складзе і ў офісе кампаніі «Трыявіст» (інтэрнэт-крама «21 век»).

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Сілавікі прыйшлі ў інтэрнэт-краму 21vek.by. Хроніка пераследу 22 чэрвеня Дапоўнена