Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Публікуем вядомыя факты палітычнага пераследу за 19-21 чэрвеня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Палітычны пераслед у панядзелак 21 чэрвеня

Яшчэ два тэлеграм-канала прызналі экстрэмісцкімі ў Беларусі. Суд Пінскага раёна і Пінска па заяве міжрайпракуратуры прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы каналаў «ПИНСК для ЖИЗНИ ЧАТ» і «Пинск 97%», паведамляе Генпракуратура. У каналах размяшчаліся "заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, каментары з абразамі і пагрозамі".

Палітычны пераслед на выходных 19 і 20 чэрвеня

Затрыманні 19 чэрвеня ў Маладзечне. Фота:
Затрыманні 19 чэрвеня ў Маладзечне. Фота: "Рэгіянальная газета"

У нядзелю, 20 чэрвеня, у Маладзечне затрымалі шэсць чалавек, сярод іх двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты». Так, да камяня «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» каля 14 гадзін у маладзечанскі парк заехала міліцэйская газэль. Міліцыянты затрымалі шэсць чалавек. Затрыманне ажыццяўлялі, у тым ліку, людзі ў форме. Сярод затрыманых былі двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты», адзін мужчына і тры жанчыны. 

З затрыманымі праводзілі прафілактычныя гутаркі. У дзвюх затрыманых жанчын ёсць непаўнагадовыя дзеці. Журналістаў выпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны. Астатнія затрыманыя заставаліся ў аддзяленні міліцыі.

У Мінску затрымалі Андрэя Ярошкіна. Меркавана, яго даставілі ў Ленінскае РУУС.

19 чэвреня каля санаторыя «Радон» каля Дзятлава затрымалі Віктара Мацкевіча. Прычына – БЧБ-сцяг на палаткеЁн адпачываў на прыродзе ў выходны дзень. Палатка стаяла ў лесе. Але гэта не перашкодзіла міліцыянтам расцаніць адпачынак мужчыны як «несанкцыянаванае пікетаванне». Затрыманне ажыццяўляў падпалкоўнік з Дзятлаўскага РАУСа У. І. Святоха.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні ў Беларусі: хроніка пераследу 19-21 чэрвеня