9 красавіка ў судзе Заводскага раёна агучылі прысуд палітзняволенаму Віталю Шчэрбічу, якога вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў у Мінску.
Суддзя Анжэла Касцюкевіч палічыла, што віна мужчыны даказаная і прызначыла яму пакаранне, якое напярэдадні запрасіла дзяржабвінаваўца Вольга Дзендзілевіч, - пазбаўленне волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.
Нагадаем, Віталя Шчэрбіча затрымалі 17 лістапада, пры вобшуку знайшлі піратэхнічныя вырабы і амуніцыю для страйкболу, а таксама дзевяць "вожыкаў". Усё абвінавачванне мужчыны будавалася на інфармацыі ад мабільнага аператару аб знаходжанні абаненцкага нумара Віталя ў месцах правядзення мітынгаў у жніўні і верасні 2020 года, тэлефоннай размове з маці, пакінутых паведамлення ў тэлеграм-чаце "Грамадзянская самааабарона Беларусі" ды канфіскаваных рэчах.
Віталь Шчэрбіч сваю віну не прызнаў.
У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Віталём Шчэрбічам
Для Віталя Шчэрбіча пракурор запрасіла 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс
Крыніца: Палітвязня Віталія Шчэрбіча асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму