24.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Юрыдычная кансультацыя Дзмітрыя Багачэнкі. Гомельскі абласны суд 23 траўня завяршыў разгляд крымінальнай справы юрыста-прадпрымальніка Дзмітрыя Багачэнкі. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 27 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук.

Сутнасць абвінавачання і акалічнасці справы праваабаронцам пакуль невядомыя.

Суд прызнаў 37-гадовага прадпрымальніка вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

На цяперашні час з 1525 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зняволенымі, 275 зняволены менавіта паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса, піша "Гомельская вясна".

Крыніца: За распальванне сацыяльнай варожасці ў Гомелі асудзілі юрыста