05.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед Мінскі абласны суд 5 снежня вынес прысуд па "справе Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх асудзілі па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм, за спробу падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спробу знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Заявы Сасноўскага аб катаваннях судом не былі прынятыя да заўвагі. Сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў прызначыў абвінавачаным ад 13 да 20 гадоў калоніі.

Першы суд па справе
Першы суд па справе "АГСБ" 19 кастрычніка

У выніку пяці фігурантам справы прызначылі наступныя тэрміны:

Пракуратура праверыла паведамленне пра катаванні Дзмітрыя Сасноўскага — ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмоўлена

На судзе 22 лістапада Дзмітрый выказаў сваю пазіцыю да новага абвінавачвання, заявіўшы, што "гэта была правакацыя праваахоўных органаў". Сасноўскі не прызнаў віну ў акце тэрарызму ў дачыненні да прапагандыста Азаронка.

"Маё сумленне чыстае я нічога не здзяйсняў, на ролю тэрарыста я дакладна не падыходжу", – заявіў Дзмітрый.

Адзін з артыкулаў абвінавачання перакваліфікаваны з "падрыхтоўкі тэракту" на "тэракт" — гэта датычыцца замаху на прапагандыста Рыгора Азаронка.

На судзе 22 лістапада была агучана інфармацыя аб тым, што пасля заяваў Сасноўскага аб тым, што ў дачыненні да яго супрацоўнікамі КДБ ужываўся гвалт, была праведзеная пракурорская праверка. Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да аператыўнікаў, якія яго затрымлівалі, адмоўлена, паведаміў пракурор. Ён папрасіў суд далучыць да матэрыялаў справы дакумент аб адмове.

Нагадаем, Дзмітрый Сасноўскі – адзіны па справе, хто не прызнаў віну па справе. Падчас дачы паказанняў Сасноўскі плакаў і заявіў, што ў злачынства ў дачыненні да Азаронка яго ўцягнулі падчас следчага эксперыменту. Ён таксама заявіў суду, што пасля затрымання каля дома Азаронка да яго "ўжывалі гвалт і катаванні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнанне". На першым пасяджэнні, калі суд высвятляў яго асобу, ён заявіў, што хоча адмовіцца ад грамадзянства Беларусі, таму што "не мае дачынення да тэрарызму".

Усе фігуранты ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ. У верасні 2021 года Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак унесеныя ў Пералік фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Падтрымаць тэлеграмамі, лістамі і пасылкамі іх можна па адрасе:

220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Наталля Сяргееўна Мацвеева, Дзмітрый Уладзіміравіч Сасноўскі, Кірыл Раманавіч Ашурак, Аляксей Уладзіміравіч Глотаў, Вадзім Мікалаевіч Гулевіч

Храналогія суда:

Першы дзень суда па "справе АГСБ"

Усім фігурантам пагражаюць вялікія тэрміны зняволення.

vadzim_gulevich_0.jpg

Другі дзень суда па "справе АГСБ": допыт фігурантаў

35-гадовы Вадзім Гулевіч распавёў, што ў 2020 годзе трапіў на Акрэсціна і там пазнаёміўся з другім абвінавачаным — Кірылам Ашуркам.

sasnouski_9.jpeg

Фігурант "справы АГСБ" заявіў пра катаванні і ціск

Сёння судовае следства завяршылася — спрэчкі бакоў прызначылі на 11 лістапада. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў.

Суд па "справе АГСБ": Дзмітрыю Сасноўскаму выставілі новае абвінавачванне

Раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часткі ў Вілейцы і абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачванне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віну па справе, – Дзмітрыю Сасноўскаму

Крыніца: Пяць фігурантаў "справы АГСБ" асудзілі на тэрміны ад 13 да 20 гадоў калоніі