02.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Магілёўскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Віктара Дзіброва паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Зямцоў прызначыў Віктару 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Віктар Дзіброў быў затрыманы на пачатку жніўня 2022 года за каментар, у якім ён абразіў Лукашэнку. За гэта была заведзена крымінальная справа паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

У кастрычніку 2022 г. палітвязня перавялі з бабруйскага СІЗА-5 ў магілёўскую СТ № 4. 

29 лістапада 2022 г. у закрытым рэжыме распачаўся разгляд ягонай справы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у выніку яго судзяць паводле арт. 361-4 КК за садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню.

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасцяў справы няма. Пра Віктара вядома, што ён сірата.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Віктар Пятровіч Дзіброў)

Крыніца: Палітвязню прысудзілі два з паловай гады калоніі за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”