28.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні Сяргей Ермакоў. Справа былога работніка пракуратуры, жыхара Мінска Алега Ермакова разгледжаная Мінскім гарадскім судом 18 лістапада. Яго абвінавацілі ў незаконным зборы ці распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці (ч. 1 артыкула 179, выключанага з кодэкса 26.05.2021 года) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вёў суддзя Сяргей Хрыпач.

Палітзняволены Алег Ермакоў – былы работнік пракуратуры, юрыст першага класу, быў затрыманы 10 лютага 2022 года. Абвінавачваецца ў разгалашэнні дадзеных супрацоўнікаў праваахоўных органаў і перадачы дадзеных пратэсным інфармацыйным рэсурсам.

Жанаты, мае двух непаўналетніх дачок.

Суд пастанавіў прызнаць Ермакова вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму тэрмінам на шэсць гадоў.

Крыніца: Былога работніка пракуратуры асудзілі да шасці гадоў калоніі за перадачу інфармацыі аб сілавіках пратэсным рэсурсам