Мінскі гарадскі суд 23 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы журналіста, рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука.
Справу журналіста разглядае суддзя Святлана Бандарэнка.
Палітзняволенага Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце.
Як стала вядома пазней, журналіста вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).
Да суда журналіста змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.
Раней, 25 сакавіка 2020 года, Сяргей Сацук ужо затрымліваўся па гэтай жа справе. 26 сакавіка 2020 г. яму была абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. 26 і 27 сакавіка былі праведзены ператрусы ў офісе "Ежедневник" і дома ў Сяргея Сацука. Тады ў сувязі з затрыманнем і ўзяццем пад варту Сяргея Сацука была прынята пазіцыя праваабарончых арганізацый, у якой затрыманне падчас папярэдняга следства па крымінальнай справе і ўзяцце пад варту былі прызнаны непрапарцыйнымі і яўна празмернымі мерамі.
4 красавіка 2020 г. Генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці пад варту Сяргея Сацука.
Інфармацыя дапаўняецца.
Крыніца: У Мінску судзяць палітзняволенага журналіста, рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука