Суд Дрыбінскага раёна асудзіў на два з паловай гады пазбаўлення волі магілёўца Паўла Белагалову паводле "справы Зельцэра". Дрыбінскі раённы суд прызнаў вінаватым магілёўца Паўла Белагалова ў «абразе прадстаўніка ўлады» паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ.

Згодна з матэрыяламі справы, Белагалоў у верасні 2020 года пакінуў негатыўны каментар у дачыненні да аднаго з сілавікоў у адным з пратэстных паблікаў «Вконтакте».

Затрымалі Паўла праз год, у верасні 2021, калі ён адрэагаваў ва «ВКонтакте» на здарэнне ў кватэры праграміста Андрэя Зэльцэра, падчас якога быў застрэлены супрацоўнік КДБ Дзмітрый «Нірвана» Федасюк. Дадзены каментар таксама лёг у аснову крымінальнай справы.

Па выніках судовага працэсу, які расцягнуўся на чатыры пасяджэнні, суд Дрыбінскага раёна прысудзіў Паўла Белаголава да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3,2 тыс.рублёў).

Вядома, што першапачаткова яму таксама інкрымінавалі арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса, але гэтае абвінавачанне ў выніку снялі.

Крыніца: Два з паловай гады калоніі — за каментар па "справе Зельцэра"