Гомельскі абласны суд. Гомельскі абласны суд 11 жніўня завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Жлобіна Віталя Гузава, які абвінавачваўся ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1  арт 130) і абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368).

Судовая пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, суддзя – Мікалай Доля.

Да суда Віталь Гузаў утрымліваўся пад вартай у Сіза № 3 Гомеля.

Судовы працэс пачаўся яшчэ 28 ліпеня, але інфармацыі пра сутнасць абвінавачання пакуль няма.

Вядома, што Віталю Гузаву 36 год. У лютым 2021 года сілавікі пасля рашэння аб дэпартацыі вывезлі яго  з Расеі ў Беларусь, паколькі абвінавачаны знаходзіўся ў вышуку. Адразу пасля дэпартацыі сувязь з ім прапала.

Абвінавачаны Гузаў судом прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на падставе ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, і на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў.

Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: У Гомелі асудзілі дэпартаванага з Расіі жыхара Жлобіна Віталя Гузава