У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-12 жніўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Такую лічбу 11 жніўня агучылі ў Следчым камітэце.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

З 9 жніўня 2020 па 1 ліпеня 2022 году ў Беларусі завялі больш за 11 тысяч крымінальных спраў за "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці"

ГУБАЗіК затрымаў чарговую прадстаўніцу IT-індустрыі

Анастасія Гунько
Анастасія Гунько

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 32-гадовай супрацоўніцы IT-кампаніі Анастасіі Гунько. Паводле іх, у 2020-ым годзе дзяўчына прымала ўдзел у акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту.

Адзначым, што на «пакаяльным відэа» Анастасію прымушаюць назваць свой заробак.

Сяргея Ціханоўскага перавялі на турэмны рэжым. Хутка яго этапуюць з калоніі 

Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін

Суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Жанна Пушкіна 11 жніўня пастанавіла ўзмацніць рэжым і перавесці палітвязня Сяргея Ціханоўскага ў турму тэрмінам на тры гады. Хутка ў яго пачнецца этап. Нагадаем, палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага асудзілі 14 снежня да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У калоніі Ціханоўскі знаходзіцца толькі месяц.

На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 43 палітвязняў, якіх па «надуманых правінах» адміністрацыя калоній карае за «парушэнне ўстаноўленага парадку». З іх 28 палітвязням узмацнілі рэжым і перавялі на турэмны рэжым.

Палітвязня Дзмітрыя Сушчыка рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА

У аршанскай калоніі № 8 Дзмітрый Сушчык знаходзіцца з красавіка. За чатыры месяцы яго пазбавілі перадач, званкоў, ліставання і спатканняў. Нядаўна палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Цяпер стала вядома, што яго рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар за «парушэнне парадку». Пры гэтым, тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ.

Дзмітрыя абвінавацілі па ч. 1 арт. 368 КК «Абраза Лукашэнкі» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Суд прысудзіў Сушчыку 1,5 года калоніі. Вядома, што мужчыну затрымаў ГУБАЗіК у лістападзе мінулага года — пасля затрымання Дзмітрыя павезлі ў лес, дзе «падвергнулі псіхалагічнаму і фізічнаму гвалту». Пасля затрымання мужчыну выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, а 17 лютага падчас, спробы выехаць за мяжу, яго спынілі расійскія памежнікі, вывезлі ў Беларусь і перадалі сілавікам.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Дзмітрый Васільевіч Сушчык

У Гродне затрымалі адміністратара Instagram-старонкі «Гродна для жыцця» Яўгена Стральчэню

Пра гэта паведамляе @nebovkletku са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле сілавікоў, 36-гадовы жыхар Гродна распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы і асабістыя дадзеныя больш за 2000 супрацоўнікаў міліцыі.

Таксама ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту пасля выбараў і адміністраваў Instagram-старонку «Гродна для жыцця» (цяпер яна выдаленая).

Дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога двойчы судзілі па «палітычных» справах, у калоніі змясцілі ў ПКТ

Па інфармацыі праваабаронцаў, 26-гадовага палітвязня Дзмітрыя Кубарава з 5 жніўня змясілі ў памяшканне камернага тыпу на шэсць месяцаў. Паведамляецца, што цяпер у наваполацкай калоніі шмат «палітычных» знаходзяцца ў ПКТ. Прычыны спагнання невядомыя. Сёння роўна два гады, як палітвязень утрымаліваецца за кратамі.

Дзмітрыя ўжо двойчы судзілі па крымінальных справах і паспелі разглядзець і задаволіць у яго дачыненні тры грамадзянскія пазовы «Мінсктранса». Па крымінальных справах, узбуджаных за жнівеньскія падзеі мінулага году, палітвязню агулам прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма і пастанавілі спагнаць з Кубарава больш за 46 700 рублёў. На першым судзе Дзмітрый заявіў пра катаванні пасля затрымання.

Падтрымайце палітвязня: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Кубараву Дзмітрыю Уладзіміравічу

BYPOL хочуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй

Генпракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні тэрарыстычнай арганізацыі «BYPOL» з структурнымі падраздзяленнямі «Сітуацыйна – аналітычны цэнтр» і «Мабілізацыйны план «Перамога», якія ўваходзяць у яе.

Жыхароў Светлагорска выклікаюць у міліцыю пад рознымі нагодамі і просяць паказаць мабільныя тэлефоны — шукаюць «экстрэмізм»

Як паведамляюць са Светлагорска, у міліцыю людзей выклікаюць нібыта як сведкаў пра дарожна-транспартныя здарэнні, скаргі ад суседзяў на шумі т. п. Пасля агляду тэлефона складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП – «Распаўсюджванне, вырабленне, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэміскай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць». Затым адміністрацыйная справа накіроўваецца ў суд.

За ўдзел у пратэстах ГУБАЗіК затрымаў жанчыну ў дэкрэце

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 32-гадовай Кацярыны Лукашэвіч. На «пакаяльным відэа» яна кажа, што ўдзельнічала ў шматлікіх паслявыбарчых акцыях пратэсту, анонсы якіх глядзела ў «дэструктыўных каналах». Сілавікі пішуць, што цяпер жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.

Потым стала вядома, што Кацярыну вызвалілі.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні, ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 11-12 жніўня Дапоўнена