У Мінскім абласным судзе з 29 ліпеня ў выязным пасяджэнні працягвае разглядаць "справу аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады". На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. На судзе зачыталі ўсім абвінавачванні: Фядута прызнаў віну часткова, а Кастусёў — не прызналі, Краўчук, Галубовіч, Зянковіч — прызналі віну цалкам. "Вясна" сочыць за судовым працэсам. Як перадае Sputnik, на судзе 8 жніўня Юры Зянковіч прызнаў сваю віну цалкам і не адмаўляе, што з'яўляўся арганізатарам змовы. Таксама ён папрасіў прабачэння перад сваімі саўдзельнікамі.
"Праз тое, што я дрэнна зрабіў сваю справу, чацвёра маіх сяброў трапілі за краты, і я хацеў бы папрасіць у іх прабачэння", — сказаў ён.
Таксама ён растлумачыў, чаму пачаў даваць паказанні судзе з таго, што патлумачыў сваё адхіленне да грошай — у абвінавачванні ёсць карыслівы матыў. Ён заявіў суду, што прызнае віну ўсіх пунктах прад'яўленага абвінавачання.
"Ніхто не можа сказаць, што я жыву за кошт урада Беларусі ці ЗША. Я кожны даляр зарабіў цяжкай працай. ЗША — вельмі жорсткая краіна", — сказаў ён.
Свой допыт пракурор пачаў з пытання аб тым, ці прытрымліваўся Зянковіч ідэі захопу ўлады ў Беларусі метадамі.
"Я з'яўляюся праціўнікам гэтай улады і перакананы, што на выбарах Лукашэнка можа перамагчы толькі Лукашэнка", — сказаў Зянковіч.
Пры гэтым ён заявіў, што не верыў у "свабодныя выбары" ў Беларусі і таму, па словах абвінавачанага, патрэбны быў "другі варыянт гэта — сілавы".
На пытанне пракурора аб тым, ці прызнае ён сябе арганізатарам змовы, Зянковіч адказаў: "Не аспрэчваю".
Даючы паказанні па сутнасці прад'яўленага абвінавачвання, Зянковіч звярнуў увагі суда на заканадаўства ЗША. Паводле яго словаў, усё відэа, якое ёсць у матэрыялах справы (відэаролікі называліся Сиреневенький бесперспективняк" і "Своими именами"), ствараліся на тэрыторыі ЗША, а ў заканадаўстве гэтай краіны няма пакарання за стварэнне такога відэа.
Частка пытанняў пракурора тычылася адносінаў Зянковіча з грамадзянінам ЗША Дзмітрыем Шчыгельскім, у дачыненні да якога ў Беларусі таксама распачатая крымінальная справа. Па словах Зянковіча, ён пазнаёміўся са Шчыгельскім у Нью-Ёрку ў 2012 годзе, калі працаваў там памочнікам адваката.
"Мы сталі блізкімі сябрамі, і нават сталі сябраваць сем'ямі", — сказаў абвінавачаны Зянковіч.
Таксама адказваючы на пытанне пракурора, ён растлумачыў сваю ролю ў арганізацыі змовы.
"Гэта мая ідэя змены ўлады, мы так часта абмяркоўвалі палітыку, што нарадзілася такая ідэя", — сказаў ён, дадаўшы, што ў яго і ў Шчыгельскага па гэтым пытанні меркаванні супадалі на 90-95%.
Ён таксама яшчэ раз пацвердзіў, што з'яўляецца прыхільнікам сілавой змены ўлады ў Беларусі. Адказваючы на пытанне пракурора: ці прызнаеце вы, што дасягнулі тайнага пагаднення з Шчыгельскім аб сілавым захопе ўлады ў Беларусі, Зянковіч заявіў, што не аспрэчвае дадзенае абвінавачванне.
Раней стала вядома, што Зянковіч — адзіны з абвінавачаных па гэтай справе, які заключыў здзелку са следствам. Як удакладніў дзяржабвінаваўца падчас судовага паседжання па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту, Зянковіч даў чыстасардэчнае прызнанне, заявіў, што абавязваецца дапамагаць у расследаванні і выкрыць удзельнікаў злачынства. Пракурор удакладніў, што Зянковіч прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме на стадыі папярэдняга расследавання.
Суд працягваецца, інфармацыя дапаўняецца.
Храналогія суда:
Тыдзень суда па "справе змоўшчыкаў": падрабязнасці той самай сустрэчы ў рэстаране Зянковіча і "сілавіка"
Пяты дзень суду па "справе змоўшчыкаў": допыт сведкаў
Чацвёрты дзень суду па "справе змоўшчыкаў": азнаямленне з матэрыяламі справы
"Вясна" сочыць за судовым працэсам і распавядае, як праходзіць рэзанансны суд.
Трэці дзень суду па "справе змоўшчыкаў": Фядута і Галубовіч даюць паказанні
Другі дзень суду па "справе змоўшчыкаў": Рыгор Кастусёў віну не прызнаў
"Вясна" сочыць за судовым працэсам і распавядае, як праходзіць рэзанансны суд.
Пачаўся суд па справе аб "захопе ўлады"
"Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць фігурантаў, і што цяпер вядома па справе.
У чым абвінавачваюць фігурантаў справы?
Усіх абвінавачаных затрымалі ў красавіку 2021 года і з таго часу яны знаходзяцца пад вартай. Аляксандра Фядуту і Юрыя Зянковіча затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Рыгора Кастусёва і Вольгу Галубовіч затрымалі ў гэты ж дзень, але ў Беларусі. Дзяніса Краўчука затрымалі толькі праз два тыдні — 26 красавіка. Пасля гэтага КДБ і ФСБ заявілі, што нібыта прадухілілі замах на Лукашэнку і ягоных сыноў, а таксама аб "раскрыцці дзяржаўнага перавароту".
Праз некаторы час па дзяржтэлебачанні паказалі фільм, з якога вынікае, што за абвінавачанымі працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі. КДБ таксама паведаміў, што агулам па справе аб "захопе ўлады" праходзяць дзевяць чалавек: Фядута, Зянковіч, Кастусёў, Галубовіч, а таксама Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажэнка, Віталь Макаранка і Ігар Макар.
Вядома, што яны ўдзельнічалі ў зум-сустрэчы і падчас размовы абмяркоўвалі будучыню Беларусі, магчымыя перамены ў краіне, а таксама гучалі і радыкальныя прапановы. Пазней частцы ўдзельнікаў прапанавалі сустрэчу ў рэстаране з беларускімі сілавікамі ў Маскве, дзе іх справакавалі на розныя заявы. Адразу пасля сустрэчы затрымалі Зянковіча і Фядуту.
Раней КДБ паведамляў, што па гэтай крымінальнай справе аб "захопе ўлады" праходзяць дзевяць чалавек, але пад вартай знаходзяцца толькі пяцёра — астатнія за мяжой. Пры гэтым Галубовіч і Краўчука вінавацяць толькі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. За кратамі "змоўшчыкаў" утрымліваюць ужо больш за 15 месяцаў, а стан здароўя некаторых вельмі пагоршыўся — у Кастусёва нават выявілі анкалагічнае захворванне.
У выніку, фігурантаў вінавацяць па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- Зянковіч абвінавачваецца па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
- Фядута і Кастусёў — па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
- Галубовіч і Краўчук — па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Падтрымайце фігурантаў справы грашовымі пераводамі, бандэролькамі і пасылкамі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Вольга Пятроўна Галубовіч
Дзяніс Пятровіч Краўчук
Юры Леанідавіч Зянковіч
Рыгор Андрэевіч Кастусёў
Аляксандр Іосіфавіч Фядута