Крысціна Чаранкова. Палітзняволеная з Мазыра Крысціна Чаранкова, якая змешчаная пад варту да суда ў СІЗА №3 Гомеля, даслала ліст сваякам, у якім выказвае ўдзячнасць тым, хто памятае яе і падтрымлівае ў зняволенні.

“Вось ужо больш трох месяцаў я знаходжуся ў турме (). Скажам так, гэта не самы лепшы час у маім жыцці. Але не ўсё так дрэнна. Гэта таксама своесаблівы вопыт, і прычым, порой вопыт даволі цікавы. Буду старацца пераадолець усе цяжкасці з достоінством не губляючы бадзёрасці духу. На жаль лістоў да мяне даходзіць вельмі мала, але затое я шчыра радуюся усім вашым прыемным пасылкам і бандэролькам. Вялізае дзякуй за ўвагу! Вашая салідарнасць і падтрымка – гэта тое, што дапамагае мне бачыць пазітыў і ўсміхацца ў гэтым змрочным месцы. Усіх абдымаю!"

Крысціна Чаранкова была затрыманая 22 сакавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у Інстаграме па арт. 130 КК РБ (Распальванне сацыяльнай варожасці).  Вядома, што ў СІЗА-3 дзяўчыну паставілі на ўлік як "схільную да экстрэмізму".

“Дарыла людзям радасць і добры настрой”: Крысціна Чаранкова за кратамі 70 дзён

Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для абвяшчэння антываенных лозунгаў.

Крыніца: Крысціна Чаранкова: “Вашая салідарнасць і падтрымка – тое, што дапамагае бачыць пазітыў у гэтым змрочным месцы"