Ілюстрацыйнае фота Суд Кобрынскага раёна ў выязным пасяджэнні 5 ліпеня вынес прысуд Уладзіміру Кавалёву, якога абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Таццяна Каберская, дзяржабвінаваўца - Сяргей Мяшэчка.

Судовы працэс распачаўся яшчэ 27 чэрвеня і праходзіў не ў будынку кобрынскага суду, а ў мясцовым політэхнічным каледжы.

Па матэрыялах абвінавачання, 7 сакавіка ў Кобрыне на фасадах будынкаў з'явіліся антываенныя надпісы: "Слава Украіне", "Смерць рашысцкім акупантам". На наступны дзень гэтыя  выказванні былі замаляваныя. А праз нейкі час, 18 сакавіка, з'явіліся яшчэ некалькі новых надпісаў: "Лукашысты-фашысты", "Слава Украіне".

Уладзіміра Кавалёва вылічыні па камерах відэаназірання, у яго дома зладзілі вобшук.

Суд пастанавіў прызнаць Кавалёва вінаватым у апаганьванні збудаванняў і псаванне маёмасці і пакараў яго абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на два гады.

Выказаў сваё стаўленне да вайны ва Украіне — атрымаў тры месяцы арышту

Дапытаны ў судовым пасяджэнні Зарэцкі сваю віну прызнаў цалкам і паведаміў, што яго абурала сітуацыя, якая адбываецца ва Украіне і ён вырашыў выказаць сваё стаўленне да падзей і зрабіць надпісы на бетонным плоце каля пешаходнага пераходу праз чыгуначныя пуці

Крыніца: Жыхара Кобрына асудзілі за надпісы ў падтрымку Украіны